Магілёўская транспартная пракуратура
Магілеўская транспартная пракуратура[1] — дзяржаўная земская ўправа ў Магілеўскае вобласьці. Акруга дзейнасьці — Магілеўская вобласьць.
Магілеўская транспартная пракуратура | |
Даведка | |
---|---|
Папярэднік | Магілеўская тр. пр-ра БССР |
Дата ўтварэньня | 27 ліпеня 1991 (33 гады таму) |
Задача | 1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд, 2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам |
Сядзіба | 212030 Беларусь, м. Магілеў, вул. Дабралюбава, 6 |
Дзейнічае ў месцах | Магілеўская вобласьць |
Службовыя мовы | расейская беларуская |
Пракурат | Ільлюшэнка Андрэй Валер'евіч |
Управа | Пр-ра Магілеўскае в-сьці |
Галоўная ўправа | Ген. пракуратура |
Зьвязаныя службы | суд СК РБ міліцыя ДПК РБ КДБ РБ Адвакатура |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Вышэйшая ўстанова — Пракуратура Магілеўскае вобласьці.
Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 212030 г. Магілеў, вул. Дабралюбава, 6.
Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — транспартны пракурат Ільлюшэнка Андрэй Валер'евіч[a] і мае званьне раднік юстыцыі.
Назва
рэдагавацьНазва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:
Сьцяг | Правапіс | Назва |
Тарашкевіца | Магілеўская транспартная пракуратура | |
Наркамаўка | Магілёўская транспартная пракуратура |
Дзейнасьць
рэдагавацьТранспартная пракуратура назірае за выкананьнем права на беларускае чыгунцы. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца з транспартнае міліцыі (аддзел унутраных спраў на транспарце). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.
Права
рэдагавацьУ адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца[2]:
- забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
- абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.
У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:
- дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
- выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
- выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
- адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
- выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.
Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў. Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.
Сьпіс законаў
рэдагавацьПракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка ў сеціве (бел.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пракуратура Магілеўскае вобласьці. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.
- ^ Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь" ад 8 траўня 2007 г. №220-З. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 студзеня 2022 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Па-расейску: "Ильюшенко Андрей Валерьевич".