Магілеўская абласная філярмонія
Магілёўская абласна́я філярмо́нія — філярмонія ў Магілеве. Створана ў 1990 годзе пры Ўправе культуры Магілёўскага аблвыканкаму на аснове гастрольна-канцэртнага аддзяленьня Беларскае дзяржаўнае філярмоніі. У 1996 годзе пад філярмонію рэканструяваны былы дом палітычнае асьветы, разьмешчаны на Тэатральнае плошчы, па адрасе вуліца Першамайская, 10.
ДУК Магілеўская абласная філярмонія | |
Магілеў. Старое места. | |
Скарот | МАФ |
---|---|
Папярэднік | Аддзяленьне Белдзяржфілярмоніі |
Дата ўтварэньня | 1990 |
Від | расходнае прадпрыемства |
Праўны стан | установа культуры |
Задача | стварэньне і правядзеньня музычных забаваў |
Месцазнаходжаньне | Беларусь, Магілёўская вобласць, Магілеў |
Дзейнічае ў месцах | Магілёўская вобласьць |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Дырэктар | Сьвятлана Юр’еўна Ефімук |
Мастацкі кіраўнік | Алена Міхайлаўна Беланожка |
Управа | Мастацкая рада |
Галоўная ўправа | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
Зьвязаныя службы | Міністэрства культуры Беларусі |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Колішняя назва | Аддзяленьне Белдзяржфілярмоніі |
У яе складзе (паводле стану на 1999 ):
- мужчынскі камэрны хор «Унія» (мастацкі кіраўнік і дырыгент К. Насаеў)
- аркестар народных інструмэнтаў (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыгент Л. Іваноў)
- камэрны інструмэнтальны ансамбль «Барыня»
- шоў-балет
- гурты
- вакальны-інструмэнтальны «03»
- сямейны народных сьпеваў «Весялуха»
- эстрадна-цыркавыя «Казіно сьмеху»
- «М+М»
- «Цырк на сцэне» і інш.;
Сярод артыстаў — сьпявачкі І. Абалян, А. Мацярынка, Н. Шарубіна, флейтыст У. Буры, ілюзіяніст С. Фельдман. У філярмоніі пачынаў творчую дзейнасьць А. Цівуноў, у яе студыі па падрыхтоўцы маладых артыстаў вучыліся сьпевакі С. Франкоўскі, А. Кавалеўскі.
Вядзе чынную дзейнасьць па стварэньні і правядзеньні музычных фэстываляў і конкурсаў, сьвят гораду Магілева, у т. л. міжнароднага фэстывалю «Залаты шлягер» (з 1995), «Фэстывалю харавой музыкі» (1991), міжнародныя эстрадныя імпрэзы «Беларусь зьбірае сяброў» (1993), эстраднага фэсту «Рэха „Славянскага кірмашу“» (1994), «Магілёўскай музычнай вясны» (1995), «Каляднага фэстывалю» і IV Сусьветнага кангрэса цымбалістаў (1997), Міжнародных пленэраў па жывапісе імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі (у сьвяткаваньні 125-годзьдзя з дня яго нараджэньня ўдзельнічалі камэрныя аркестры «Віртуозы Масквы» і «Вівальды-аркестр» пад кіраўніцтвам С. Бязроднай), удзельнічае ў фэстывалі «Беларуская музычная восень», у працы міжнароднага дабрачыннага Фонду У. Сьпівакова. З 1997 году прадстаўніцтва філярмоніі працуе ў Менску.
Кіраўнікі
рэдагавацьДырэктары і мастацкія кіраўнікі філярмоніі:
…
Мастацкі кіраўнік Алена Міхайлаўна Беланожка.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. Магілёўская абласная філармонія.