Але́на Белано́жка (нар. 1985, Магілёў) — беларуская паэтка.

Скончыла Магілёўскую дзяржаўную вучэльню культуры імя Н. Крупскай (2004), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў. Працавала рэжысэрам Узорнай эстраднай студыі «Вясёлыя ноткі», рэдактарам і мэтадыстам па культурна-дасугавай дзейнасьці Магілёўскага гарадзкога цэнтру культуры і вольнага часу.

Піша на беларускай і расейскай мовах. Друкавалася ў газэтах «Магілёўскія ведамасьці», «Весьнік Магілёва», часопісе «Маладосьць» і інш. Аўтарка паэтычнага зборніку «В шаге от неба» (2007).

Літаратура

рэдагаваць
  • Трэнас В. 10 красавіка: Сустрэча-імправізацыя з маладымі паэтэсамі // Эл.рэсурс suc_biel_lit

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць