Магіла льва (фільм)
савецкі фільм 1971 року
«Магі́ла льва» — мастацкі фільм, гістарычная драма, зьняты па матывах аднайменнай паэмы і іншых твораў Янкі Купалы.[1] Сярод іншых месцаў фільм здымаўся ў Крычаве.[2]
«Магіла льва» | |
«Могила льва» | |
Жанр | гістарычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Валер Рубінчык |
Сцэнарыст | Юры Лакербай |
Заснаваны на | Магіла льва |
У ролях | Алег Відаў Марыс Ліепа Валянціна Шэндрыкова Ніна Ургант Стэфанія Станюта Ігар Ясуловіч |
Кампазытар | Андрэй Валконскі |
Апэратар | Юры Марухін |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Дата выхаду | кастрычнік 1971 |
Працягласьць | 75 хв |
Краіна | Беларуская ССР |
Мова | расейская |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьФільм распавядае пра тое, як полацкі князь Усяслаў закахаўся ў прыгажуню Любаву, нявесту каваля Машэкі. Каварствам ды хітрасьцю Ўсяслаў разлучыў закаханых. Сабраў тады Машэка народную дружыну і пайшоў помсьціць князю за сваё зьняважанае каханьне і гонар, біцца за народную волю.
У ролях
рэдагаваць- Алег Відаў — Машэка
- Валянціна Шэндрыкова — Любава
- Марыс Ліепа — Усяслаў, князь полацкі
- Ігар Ясуловіч — Зьміцер, брат Усяслава
- Валянцін Мікулін — гусьляр Андрэй
- Ніна Ургант — Марыя, палюбоўніца Ўсяслава
- Ігар Клас — Нічыпар
- Стэфанія Станюта
- Вадзім Ганшын
Здымачная група
рэдагаваць- Рэжысэр: Валер Рубінчык
- Сцэнарыст: Юры Лакербай
- Апэратар: Юры Марухін
- Кампазытар: Андрэй Валконскі
- Мастак: Яўген Ігнацьеў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Магіла льва (паэма)». — С. 369—370.
- ^ Край у творах мастацтва Край Магілёўскі Праверана 23 кастрычніка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Здымаецца фільм «Магіла льва» // Ленінскі кліч. — 1971. — 10 чэрвеня.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Магіла льва» на сайце Кино-театр.ру
- «Магіла льва» на сайце КиноПоиск.ру
- Анлайн-прагляд фільму «Магіла льва» на сайце filmin.ru