Магдалена Рыбарыкава

Славацкая тэнісістка

Магдале́на Рыба́рыкава (па-славацку: Magdaléna Rybáriková; * 4 кастрычніка 1988, П’ешцяны, Славаччына) — славацкая прафэсійная тэнісістка. Максымальны рэйтынг WTA — 33-і (12 жніўня 2013).

Магдалена Рыбарыкава
Краіна Славаччына
Пражывае ў Браціслава
Нарадзілася 4 кастрычніка 1988 (36 гадоў)
П’ешцяны, Славаччына
Рост 180
Вага 65
Пачатак кар’еры 2005[1]
Працоўная рука правая (дзьвюхручны бэкхэнд)
Прызавыя грошы $1 685 636
Адзіночны разрад
Матчаў 291—183
Тытулаў 4 WTA, 5 ITF
Найвышэйшы рэйтынг № 32 (10 лютага 2014)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія 2 кола (2014)
Францыя 2 кола (2008, 2009, 2010, 2013)
Ўімбэлдан 1 кола (2008, 2009, 2011, 2013)
ЗША 3 кола (2008, 2009)
Парны разрад
Матчаў 42-44
Тытулаў 1 WTA, 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг № 156 (24 чэрвеня 2013)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія 3 кола (2011)
Францыя 2 кола (2013)
Ўімбэлдан 2 кола (2010, 2013)
ЗША 3 кола (2010)
Магдалена Рыбарыкава ў Вікісховішчы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У сям’і Антона і Марыі Рыбарыкаў, акрамя Магдалены, яшчэ двое старэйшых дзяцей.

Магдалена пачала займацца тэнісам у васьмігадовым узросьце. У 15 гадоў пераехала ў Браціславу дзеля працягу заняткаў тэнісам.

Кар’ера

рэдагаваць

Выступаць на юнацкіх спаборніцтвах Магдалена пачала ў 2002. У 2006 дайшла да фіналу дзявочага Ўімбэлдану, саступіўшы ў ім Караліне Вазьняцкай у трох сэтах. У 2008 прабілася праз кваліфікацыю на Ралян Гарос і Ўімбэлданскі турнір. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі дайшла да другога кола, дзе саступіла будучай фіналістцы Дынары Сафінай (6:0, 6:1), а на Ўімбэлдане вылецела ў першым раўндзе. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША Магдалена Рыбарыкава дасягнула 3-га кола, дзе саступіла 15-й сеянай Паці Шнідэр.

Першы тытул WTA Магдалена заваявала ў 2009 року на Aegon Classic[2]. Аднак у 2010 року зьнізілася ў рэйтынгу з 45 месца да 104-га. Наступная перамога ў турніры прыйшла на Cellular South Cup-2011. У 2012 року Магдалена Рыбарыкава перамагла на Citi Open.

У 2013 року Магдалена дайшла да паўфіналаў турніраў у Мэмфісе і Aegon Classic, а на Citi Open абараніла свой тытул[3].

Пасьля выхаду ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Канады ў жніўні 2013, дзе яна саступіла 1-й пазыцыі рэйтынгу Сэрэне Ўільямс[4], Магдалена дасягнула найвышэйшае для сябе пазыцыі ў жаночым рэйтынгу — 33-й[5].

  1. ^ Women’s Tennis Association. (24 сакавіка 2011) Magdaléna Rybáriková Bio (анг.). Women’s Tennis Association. Праверана 26 March 2011 г.
  2. ^ Rybarikova claims Aegon Classic (анг.) BBC Sport Праверана 15 чэрвеня 2009 г.
  3. ^ Magdalena Rybarikova gives a repeat performance to capture Citi Field title // Washington Post Праверана 5 жніўня 2013 г.
  4. ^ Cibulková aj Rybáriková vypadli vo štvrťfinále v Toronte (славацк.) // SME, 9 жніўня 2013 г. Праверана 12 лютага 2014 г.
  5. ^ Rybáriková: Je to skvelé, bála som sa, že padnem na 70. miesto (славацк.) // SME, 12 жніўня 2013 г. Праверана 13 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць