Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі

Судовы орган у структуры ААН
(Перанакіравана з «МТБЮ»)

Міжнародны трыбунал па абвінавачваньні асобаў, адказных за сур’ёзныя парушэньні міжнароднага гуманітарнага права, зьдзейсьненыя на тэрыторыі былой Югаславіі з 1991 году, больш вядомы пад скарочанай назвай Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (МТБЮ) — судовы орган ААН, створаны дзеля асуджэньня злачынстваў, зьдзейсьненых падчас вайны ў Югаславіі, а таксама іхніх выканаўцаў. Трыбунал разьмяшчаўся ў Гаазе (Нідэрлянды).

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі
International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia
Юрысдыкцыя ААН
Заснаваны 25 траўня 1993 (31 год таму)
Скасаваны 31 сьнежня 2017 (6 гадоў таму)
Разьмяшчэньне Сьцяг Нідэрляндаў Гаага
52°05′40″ пн. ш. 4°17′03″ у. д. / 52.0944° пн. ш. 4.2843° у. д. / 52.0944; 4.2843Каардынаты: 52°05′40″ пн. ш. 4°17′03″ у. д. / 52.0944° пн. ш. 4.2843° у. д. / 52.0944; 4.2843
Тэрмін службы судзьдзяў 4 гады
Колькасьць судзьдзяў 16 пастаянных
12 ad litem
http://www.icty.org/
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі ў Вікісховішчы

Трыбунал быў заснаваны рэзалюцыяй №827 Рады Бясьпекі ААН 25 траўня 1993 року. У юрысдыкцыю суду ўваходзілі чатыры віды злачынстваў, учыненых на тэрыторыі былой Югаславіі пасьля 1991 року: сур’ёзныя парушэньні Жэнэўскай канвэнцыі, парушэньні правілаў вядзеньня вайны, генацыд і злачынствы супраць чалавецтва. Максымальны прысуд, які мог вынесьці трыбунал — пажыцьцёвае зьняволеньне.

Агулам была абвінавачаная 161 асоба; канчатковыя прысуды вынесеныя ў сьнежні 2004. Апошні з асуджаных, Горан Гаджыч, быў арыштаваны 20 ліпеня 2011. 31 сьнежня 2017 трыбунал фармальна скончыў існаваньне.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Міжнародны трыбунал па былой Югаславіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў