Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
(Перанакіравана з «МПСА РБ»)
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (Мінпрацы Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць занятасьць. Міністар працы і сацыяльнай абароны прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 13 чэрвеня 2024 году пасаду міністра займае Натальля Паўлючэнка(be)[3].
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | МПСА РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, пр. Пераможцаў, д. 23, к. 2 |
Міністарка | Натальля Паўлючэнка(be) |
Першы намесьнік | Андрэй Лабовіч |
Намесьнікі | Іван Лаўрыновіч, Ігар Старавойтаў, Валер Кавалькоў |
Зьвязаныя кампаніі | «Беларускі пратэзна-артапэдычны аднаўленчы цэнтар» |
Бюджэт | 79,2 мільярды рублёў[1] (2010 год; 26,5 мільёны $[2]) |
Сайт | mintrud.gov.by |
Будова
рэдагаваць- Апарат — 3 галоўныя ўправы, 12 управаў, 2 сэктары, дэпартамэнт і Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва;
- 7 камітэтаў вобласьцяў і Менску па працы, занятасьці й сацыяльнай абароне;
- Інстытуты — навукова-дасьледніцкі ды павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі;
- Віцебскі й Гарадзенскі абласныя ды рэспубліканскі цэнтры прафэсійнай арыентацыі моладзі;
- Прадпрыемства «Беларускі пратэзна-артапэдычны аднаўленчы цэнтар» («БПААЦ»);
- Гуртажытак для вэтэранаў, рэабілітацыйны цэнтар для дзяцей-інвалідаў;
- Санаторыі — «Белая Вежа» (пасёлак Прыазёрны, Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць), «Бярэзіна» (места Барысаў, Менская вобласьць), «Вяжуці» (вёска Пруды, Маладэчанскі раён, Менская вобласьць), «Ясельда» (в. Пачэпава, Пінскі раён, Берасьцейская вобласьць).
Паўнамоцтвы
рэдагавацьПаводле ўставы міністэрства валодае паўнамоцтвамі на:
- ухваленьне пастановаў аб працы, занятасьці, сацыяльнай абароне ды аднаўленьні насельніцтва;
- стварэньне, ператварэньне й спыненьне дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
- разьлік для ўхваленьня ўрадам пражытковага мінімума на душу насельніцтва й па грамадзка-ўзроставых групах;
- улік галіновых пагадненьняў;
- падача ва ўрад прапановаў аб касаваньні пастановаў іншых ведамставаў;
- прадстаўніцтва ўраду ў адпаведных міжведамасных міжнародных арганізацыях ды заключэньне адпаведных міжнародных пагадненьняў;
- выпуск пэрыядычных выданьняў;
- правядзеньне ведамасных нарадаў ды сэмінараў;
- запыт зьвестак ва ўстановах[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 30 красавіка 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 30 красавіка 2011 г.
- ^ Минтруда возглавила Наталия Павлюченко. Лукашенко поручил ей не разбрасываться льготами (рас.) // Reform.by(be), 13 чэрвня 2024 г.
- ^ Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2005 г. № 127 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 30 красавіка 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |