Літавец

колішняя вёска на тэрыторыі Дабрынёўскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі

Літавец — былая вёска на тэрыторыі Дабрынёўскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі, у студзені 1943 году зьнішчаная нямецкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час карнай апэрацыі «Якаб». Знаходзілася за 7 км на захад ад в. Самадураўшчына (з 1964 г. Радзіма).

З 1620 г. уваходзіла ў інвэнтар зямель князя Радзівіла, потым перайшла ва ўладаньне графа Чапскага. Да 1939 г. уваходзіла ў склад Зенькавіцкага сельсавету Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. У ёй жылі 208 чалавек, быў створаны калгас «Ударнік». Старшынём калгаса быў Міхаіл Аляксадравіч Лімантаў. З кастрычніка 1939 г. вёска ўваходзіла ў склад Станькаўскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці.

Літаратура

рэдагаваць
  • Камінскі М. І. Літавец. // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945: Энцыклапедыя. — Мінск, 1990. С. 305.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.