Ліпіны́ (па-польску: Lipiny, па-падляску: Lipiný) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Ліпіны
польск. Lipiny
Ліпіны
Былая назва: Ліпная
Мясцовая назва: Lipiny
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 268 чал. (2012)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′19″ пн. ш. 23°37′13″ у. д. / 52.75528° пн. ш. 23.62028° у. д. / 52.75528; 23.62028Каардынаты: 52°45′19″ пн. ш. 23°37′13″ у. д. / 52.75528° пн. ш. 23.62028° у. д. / 52.75528; 23.62028
Ліпіны на мапе Польшчы
Ліпіны
Ліпіны
Ліпіны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Дубіны), меншая частка — палякі каталіцкага веравызнаньня (парафія Гайнаўка).

З 2013 г. у Ліпінах дзейнічае Аб’яднаньне Крыніца (Stowarzyszenie "Krynica"), якога мэтаю зьяўляецца ахова традыцыйнай культуры вёскі.

Гісторыя

рэдагаваць

Гісторыя вёскі пачынаецца ў 1758 годзе, калі Аўгуст Сас надаў Яну Бэрнарду Шубэрту зямлі ўрочышча Ліпная. Вядома, што ў 1772 г. у вёсцы Ліпіны месьцілася сядзіба обэрвартаўніка Белавескай пушчы Францішка Савіцкага. У 1939 годзе вёска была абстраляная немцамі, а ў чэрвені 1942 г. фашысты выселілі к. 200 жыхароў, палячы пры гэтым ўсе 50 хатаў Ліпіноў. Пасьля 1945 г. Ліпіны былі адбудаваныя і разьвіваюцца як прысёлак суседняй Гайнаўкі.