Лібэрышкі (лет. Liberiškis) — вёска ў Летуве, каля ракі Нявежы. Уваходзяць у склад Навамескага староства Панявескага раёну Панявескага павету.

Лібэрышкі
лац. Liberyški
лет. Liberiškis
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Раён: Панявескі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°41′49″ пн. ш. 24°7′1″ у. д. / 55.69694° пн. ш. 24.11694° у. д. / 55.69694; 24.11694Каардынаты: 55°41′49″ пн. ш. 24°7′1″ у. д. / 55.69694° пн. ш. 24.11694° у. д. / 55.69694; 24.11694
Лібэрышкі на мапе Летувы
Лібэрышкі
Лібэрышкі
Лібэрышкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лібэр (Libheri, Liberi) — імя германскага паходжаньня[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

Гісторыя

рэдагаваць

У пачатку XX ст. Лібэрышкі ўваходзілі ў склад Панявескага павету Ковенскай губэрні[5].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1902 год — 126 чалавек[6]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 761, 1055.
  2. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 226.
  6. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 314.