Аксытанія (рэгіён)
францускі рэгіён
(Перанакіравана з «Лянгедок-Русыён — Поўдзень-Пірэнэі»)
Аксытанія (па-француску: Occitanie, па-аксытанску: Occitània) — рэгіён Францыі, утвораны ў адпаведнасьці з тэрытарыяльнай рэформай францускіх рэгіёнаў 2014 году[1] шляхам аб’яднаньня былых рэгіёнаў Лянгедок-Русыён і Поўдзень-Пірэнэі. Датай утварэньня новага рэгіёну лічыцца 1 студзеня 2016 г.[2]. Да верасьня 2016 меў часовую назву Лянгедок-Русыён—Поўдзень-Пірэнэі. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Тулюза. Насельніцтва 5 683 878 чалавек (2013). Плошча 72 724 км² — трэцяе месца сярод рэгіёнаў Францыі і другое сярод рэгіёнаў мэтрапалітэнскай Францыі. Рэгіён улучае 13 дэпартамэнтаў, 36 акругаў, 269 кантонаў і 4 565 камунаў.
Аксытанія | |
Occitanie | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Францыя |
Статус | рэгіён |
Адміністрацыйны цэнтар | Тулюза |
Улучае | Дэпартамэнты: Ар’еж (09) Од (11) Авэрон (12) Гар (30) Верхняя Гарона (31) Жэр (32) Эро (34) Лёт (46) Лязэр (48) Верхнія Пірэнэі (65) Усходнія Пірэнэі (66) Тарн (81) Тарн і Гарона (82) 36 акругаў 269 кантонаў 4 565 камунаў |
Найбуйнейшыя гарады | Тулюза, Манпэлье, Нім, Пэрпіньян |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 2016 |
Прэзыдэнт савету | Кароль Дэльга |
Афіцыйныя мовы | француская мова |
Мовы ва ўжытку | аксытанская і яе дыялекты, каталёнская, француская (афіцыйная) |
Насельніцтва (2020) | 5973969 (5-е месца) |
Шчыльнасьць | 78 чал./км² |
Плошча | 72 724 км² (3-е месца) |
Месцазнаходжаньне Аксытаніі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Код ISO 3166-2 | FR-OCC |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |