Лязанская канфэрэнцыя

Лязанская канфэрэнцыя. Праходзіла з 20 лістапада 1922 па 4 лютага 1923 гг. і з 23 красавіка па 24 ліпеня 1923 г. у г.Лязана (Швэйцарыя). Склікана па ініцыятыве Вялікабрытаніі, Францыі і Італіі пасьля грэка-турэцкай вайны 1919—1922 гг.. У канфэрэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Грэцыі, Румыніі, Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, Японіі, Турэччыны, ЗША (апошнія прадстаўляў назіральнік). Пры абмеркаваньні шэрагу прыватных пытаньняў на канфэрэнцыю былі дапушчаны дэлегаты Альбаніі, Бэльгіі, Гішспаніі, Партугаліі, Нідэрляндаў, Нарвэгіі і Швэцыі.

Была падпісана Лязанская мірная дамова, прынята канвэнцыя аб чарнаморскіх пралівах (у абмеркаваньні ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі СССР і Баўгарыі), якая прадугледжвала дэмілітарызацыю праліваў, дапускала праход праз Басфор і Дарданэлы гандлёвых і вайсковых (зь некаторымі абмежаваньнямі) суднаў любой краіны. Канвэнцыя не была ратыфікавана ў СССР, яна перагледжана на канфэрэнцыі Мантро ў 1936 годзе. Астатнія 15 дакумэнтаў, падпісаных на канфэрэнцыі, тычыліся больш прыватных пытаньняў, у тым ліку вяртаньня ваеннапалонных, узаемнага абмену грэцкага і турэцкага насельніцтва.

Літаратура

рэдагаваць
  • Conference de Lausanne. [T. 1 — 2]. — P., 1923.