Лявон Лобік
Лявон Сьцяпанавіч Лобік (1871, в. Кукавічы, Слуцкі павет, Менская губэрня — сакавік 1918, Капыль) — беларускі паэт, публіцыст.
Лявон Лобік | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Л.; Л.Л-к |
Нарадзіўся | 1871 |
Памёр | |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, публіцыст |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1871 годзе ў в. Кукавічы Слуцкага павету Менская губэрня (цяпер — Капыльскі раён Менскай вобласьці). Скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю. Настаўнічаў на Случчыне[1].
З 1905 году далучыўся да сацыял-дэмакратычнага руху. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905—1907 гадоў сасланы на 3 гады ў Краснаярскі край. Потым Лобіку было дазволена пасяліцца ў паволжскім гарадку Чорны Яр. Пасьля сканчэння тэрміну высылкі жыў у Пінску, пазьней пераехаў у родную вёску.
З 1910 году супрацоўнічаў з газэтай «Наша ніва». Быў сталым карэспандэнтам газэтаў на Случчыне, Капыльшчыне, Нясьвіжчыне. Як удзельнік беларускага руху быў арыштаваны і зьняволены ў турме ў Вільні. У ссылцы і турмах падарваў здароўе, хварэў на сухоты.
Памёр у сакавіку 1918 году. Пахаваны ў Капылі.
Творчасьць
рэдагавацьАўтар вершаваных апавяданьняў «Залом у жыце» (1911), «Лекар-ведзьмар» (1912), якія вызначаюцца вострай сацыяльнай накіраванасьцю, крытычным пафасам.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Каханоўскі Г. Паэт-земляроб // Полымя. 1969, № 6; БП, т. 4.
- Каханоўскі Г. Лявон Лобік // Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. — Менск, 1984;
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск, БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.