Лявон Грышук

беларускі мастак, ліквідатар Чарнобыльскай аварыі

Ляво́н Грышу́к (2 траўня 1951, в. Глінкі[2] Узьдзенскага раёну Менскай вобласьці, БССР — 2 жніўня 2020, Менск, Беларусь[3]) — беларускі маляр, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Лявон Грышук
Дата нараджэньня 2 траўня 1951
Месца нараджэньня Глінкі, Узьдзенскі раён Менскай вобласьці
Дата сьмерці 2 жніўня 2020 (69 гадоў)
Месца сьмерці Менск
Прычына сьмерці Ковід-19[1]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў і суполка „Пагоня“
Жанры станковы жывапіс[d] і графіка[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Навучаўся ў дзіцячай мастацкай студыі С. Каткова (1957—1963), Рэспубліканскай школе па выяўленчым мастацтве №1 (1960—1963). Скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (1976).

Служыў у савецкім войску. У 1986 року як вайсковаабавязаны браў удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[4]. Узнагароджаны Ганаровай граматай і мэдалём за працу на даху рэактара. Атрымаў інваліднасьць III групы.

У 1995 року стаў вернікам пратэстанцкай царквы «Ласка Божая». Апошнія гады зьяўляўся парафіянінам менскай царквы «Ян Прадвесьнік»[4].

У ліпені 2020 року захварэў на каранавірусную інфэкцыю. Быў падключаны да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, апошнія дні — у штучнай коме. Памёр 2 жніўня, пахаваны 4 жніўня на Чыжоўскіх могілках Менску[5].

Творчасьць

рэдагаваць

Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1990 року. Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 2005 року.

Працаваў у галіне станковага жывапісу і графікі. Выстаўляўся ў Беларусі, Нямеччыне, Польшчы, Расеі. Творы захоўваюцца ў прыватных зборах у Беларусі, ЗША, Ізраілі, Ірляндыі, Нямеччыны, Польшчы, дзяржаваў СНД.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць