Лю Сяабо

кітайскі літаратуразнаўца, пісьменьнік, праваабаронца
(Перанакіравана з «Лю Сяобо»)

Лю Сяабо (па-кітайску: 劉曉波; 28 сьнежня 1955, Чанчунь — 13 ліпеня 2017) — кітайскі праваабаронца. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2010 году.

Лю Сяабо
Дата нараджэньня 28 сьнежня 1955(1955-12-28)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 ліпеня 2017(2017-07-13)[5][1][2][…] (61 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці гастраэнтэрыт
Месца вучобы
Занятак паэт, пісьменьнік, праваабаронец, літаратурны крытык
Навуковая сфэра літаратурная крытыка[6]
Месца працы
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Вывучаў літаратуру, займаўся выкладаньнем. Удзельнічаў у падзеях на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе. Адседзеў 5 гадоў у зьняволеньні. З 2003 году ўзначальваў кітайскі ПЭН-цэнтар. Падпісаў Хартыю-08 з патрабаваньнем дэмакратычных рэформаў.

Пасьля гэтага 8 сьнежня 2008 году, за два дні да заплянаванай публікацыі хартыі, быў арыштаваны. У сьнежні 2009 году быў асуджаны да 11 гадоў зьняволеньня за «падбухторваньне да падрыву дзяржаўнага ладу»[7].

Гэтае рашэньне было асуджана з боку Эўразьвязу, ЗША і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, а ў пачатку 2010 году Вацлаў Гавэл, Далай-лама XIV і іншыя асобы вылучылі яго на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі, пасьля чаго прадстаўнік МЗС Кітаю заявіў, што прысуджэньне яму прэміі было б «цалкам памылковым».

Нобэлеўская прэмія міру была прысуджана Лю Сяабо[8][9]. У Нобэлеўскім камітэце заявілі, што ўганаравалі Лю Сяобо за яго высілкі ў барацьбе за правы чалавека ў Кітаі апошнія 20 гадоў.

Пэкін разгарнуў шырокую кампанію з мэтаю сарваць сарваць цырымонію ўручэньня прэміі. Ад удзелу ў цэрымоніі адмовіліся амбасадары Кубы, Іраку, Казахстану, Марока і Расеі[10]. 7 сьнежня Нарвэскі нобэлеўскі камітэт паінфармаваў, што Кітай і яшчэ 18 краінаў адмовіліся ўзяць удзел у цырымоніі ў гонар ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Лю Сяобо. Як паведамляецца, сярод краінаў, прадстаўнікоў якіх ня будзе ў Осьлё, Аўганістан, Іран, Ірак, Казахстан, Пакістан, Расея, Сэрбія і Ўкраіна[11].

Яго жонка Лю Ся знаходзіцца пад хатнім арыштам. За братамі Лю Сяабо вялося няспыннае сачэньне. Памёр 13 ліпеня 2017 году[12].