Лю Сяабо
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Лю Сяабо (па-кітайску: 劉曉波; 28 сьнежня 1955, Чанчунь — 13 ліпеня 2017) — кітайскі праваабаронца. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2010 году.
Лю Сяабо | |
Дата нараджэньня | 28 сьнежня 1955[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 ліпеня 2017[5][1][2][…] (61 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | гастраэнтэрыт |
Месца вучобы | |
Занятак | паэт, пісьменьнік, праваабаронец, літаратурны крытык |
Навуковая сфэра | літаратурная крытыка[6] |
Месца працы | |
Узнагароды | прэмія Германа Кестэна[d] (2010) прэмія «Чалавек чалавеку»[d] (2008) прэмія „Адзінае чалавецтва“[d] (2012) мэдаль Джузэпэ Моты[d] (2010) прэмія ПЭН/Барбары Голдсьміт „Свабода пісьма“[d] (2009) Fondation de France Prize for press freedom defender[d] (2004) Human Rights Press Award[d] (2004, 2005, 2006)
|
Жыцьцяпіс
рэдагавацьВывучаў літаратуру, займаўся выкладаньнем. Удзельнічаў у падзеях на плошчы Цяньаньмэнь у 1989 годзе. Адседзеў 5 гадоў у зьняволеньні. З 2003 году ўзначальваў кітайскі ПЭН-цэнтар. Падпісаў Хартыю-08 з патрабаваньнем дэмакратычных рэформаў.
Пасьля гэтага 8 сьнежня 2008 году, за два дні да заплянаванай публікацыі хартыі, быў арыштаваны. У сьнежні 2009 году быў асуджаны да 11 гадоў зьняволеньня за «падбухторваньне да падрыву дзяржаўнага ладу»[7].
Гэтае рашэньне было асуджана з боку Эўразьвязу, ЗША і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, а ў пачатку 2010 году Вацлаў Гавэл, Далай-лама XIV і іншыя асобы вылучылі яго на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі, пасьля чаго прадстаўнік МЗС Кітаю заявіў, што прысуджэньне яму прэміі было б «цалкам памылковым».
Нобэлеўская прэмія міру была прысуджана Лю Сяабо[8][9]. У Нобэлеўскім камітэце заявілі, што ўганаравалі Лю Сяобо за яго высілкі ў барацьбе за правы чалавека ў Кітаі апошнія 20 гадоў.
Пэкін разгарнуў шырокую кампанію з мэтаю сарваць сарваць цырымонію ўручэньня прэміі. Ад удзелу ў цэрымоніі адмовіліся амбасадары Кубы, Іраку, Казахстану, Марока і Расеі[10]. 7 сьнежня Нарвэскі нобэлеўскі камітэт паінфармаваў, што Кітай і яшчэ 18 краінаў адмовіліся ўзяць удзел у цырымоніі ў гонар ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Лю Сяобо. Як паведамляецца, сярод краінаў, прадстаўнікоў якіх ня будзе ў Осьлё, Аўганістан, Іран, Ірак, Казахстан, Пакістан, Расея, Сэрбія і Ўкраіна[11].
Яго жонка Лю Ся знаходзіцца пад хатнім арыштам. За братамі Лю Сяабо вялося няспыннае сачэньне. Памёр 13 ліпеня 2017 году[12].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ray M. Liu Xiaobo // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Xiao bo Liu // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ Liu Xiaobo // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #122197097 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ China's Nobel Peace Prize winning dissident Liu Xiaobo dies
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Галоўны кітайскі дысідэнт прысуджаны да 11 гадам турмы(недаступная спасылка) Наваіны 25-12-2009
- ^ Нобелеўскую прэмію міру атрымаў кітайскі дысідэнт Лю Сяобо(недаступная спасылка) Наша Ніва 8 кастрычніка 2010
- ^ Вязень Лю Сяобо ўганараваны Нобэлеўскай прэміяй міру Радыё Свабода 08.10.2010
- ^ Уручэньне Нобэлеўскай прэміі за мір упершыню можа быць адкладзена Радыё Свабода 19.11.2010
- ^ 19 краінаў адмовіліся ад удзелу ў цырымоніі ў гонар Лю Сяобо Радыё Свабода 7 сьнежня 2010
- ^ У Кітаі ў турме памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лю Сяабо