Люцыя Попава
Лю́цыя По́пава (па-славацку: Lucia Poppová), у замежжы Люцыя Поп (Lucia Popp; 12 лістапада 1939, Загарская Вэс — 16 лістапада 1993, Мюнхэн)[5] — славацкая опэрная сьпявачка (сапраністка)[5][6].
Люцыя Попава | |
Дата нараджэньня | 12 лістапада 1939[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 16 лістапада 1993[3] (54 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак мозгу[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | опэрная сьпявачка |
Жанры | опэра |
Вакал | каляратурнае сапрана[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | EMI[d], EMI Classics[d], Decca Records[d], Нямецкі грамафон[d] і Philips Records[d] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіліся ў сям’і інжынэра і сапрана; ад маці вучылася сьпяваць у дзяцінстве.
Сьпярша вывучала мэдыцыну ў Браціславе, аднак пасьля другога сэмэстру перавялася ў Вышэйшую школу музычнага мастацтва, навучалася ў славацкай опэрнай сьпявачкі Ганны Грушаўскай(d).
У 1963 року на запрашэньне Гербэрта фон Караяна далучылася да Аўстрыйскай дзяржаўнай опэры. У 1966 року дэбютавала ў Ковэнт-Гардэне, а праз год — у Мэтраполітэн-опэры[6]. Выступала ў Нямеччыне (Кёльн, Мюнхэн), ЗША (Нью-Ёрку), аднак усю кар’еру зьвязала зь Венскай опэрай, дзе ў 1979 року атрымала званьне камэрнай сьпявачкі(d).
Акрамя опэрных партыяў, зьнялася ў славацкім фільме пра Юрая Янашыка (1963) і ў «Вясёлых ўіндзарскіх жонках(d)» (1965).
Памерла ў Мюнхэне ад раку мозгу ў 54-гадовым веку[7][8]. Пахаваная ў браціслаўскай «Салаўінай даліне(d)»[6].
Сям’я
рэдагавацьПершы муж — вугорскі піяніст і кампазытар Дзьёрдзь Фішэр[9]. У 1973 року завяла працяглыя стасункі зь Пітэрам Джонасам(d), мастацкім кіраўніком Чыкагскім сымфанічным аркестрам. Другі шлюб скончыўся разводам. У 1986 року выйшла за нямецкага тэнара Пэтэра Зайфэрта.
Памяць
рэдагаваць12 чэрвеня 2017 року ў Венская дзяржаўнай опэры ўсталяваны бюст Люцыі Попавай[10].
Выбраная дыскаграфія
рэдагаваць- The very best of Lucia Popp (EMI)
- Mozart: Opera Arias. Lucia Popp, Leslie Pearson, English Chamber Orchestra, Münchner Rundfunkorchester, Georg Fischer, Leonard Slatkin (EMI)
- Richard Strauss: Songs. Lucia Popp, Wolfgang Sawallisch (EMI)
- Brahms, Mahler: Lieder. Lucia Popp, Geoffrey Parsons (Arts Music)
- Popp — Schubert, Schoenberg, Strauss, Dvorák, Mahler, Brahms (BBC Legends)
- Mozart: Die Zauberflöte (DVD). Lucia Popp, Kurt Moll, Wolfgang Sawallisch (Deutsche Grammophon)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ MusicBrainz (анг.) — MetaBrainz Foundation, 2000.
- ^ а б http://www.nytimes.com/1993/11/17/obituaries/lucia-popp-54-lyric-soprano-specialist-in-mozart-and-strauss.html
- ^ а б Lucia Popp // FemBio database (ням.)
- ^ Evidence zájmových osob StB
- ^ а б Poppová, Lucia, 1939—1993 (славацк.) SK Cinema. Slovenský filmový ústav. Праверана 29 красавіка 2024 г.
- ^ а б в Vongrej, Ľudovít (7 лістапада 2011) Nezabudnuteľná Lucia Popp (славацк.) Operné Korzo Праверана 29 красавіка 2024 г.
- ^ Daniel Hevier ml. (12 лістапада 2019) Hviezda operného neba, ktorá nikdy nezhasla: O ťažkej chorobe Lucie Poppovej takmer nik nevedel (славацк.) Hospodárske noviny. MAFRA Slovakia. Праверана 29 красавіка 2024 г.
- ^ Dvořáková, Barbora (7 сакавіка 1998) S Rudolfom Poppom, otcom opernej hviezdy Lucie Poppovej, o smrti, ale najmä o živote (славацк.) SME. Petit Press. Праверана 29 красавіка 2024 г.
- ^ Peter Fisher’s work lives on (анг.) News. The Jewish Chronicle. Праверана 29 красавіка 2024 г.
- ^ Juhanová, Dáša (13 чэрвеня 2017) Vo Viedenskej štátnej opere slávnostne odhalili bustu Lucie Poppovej (славацк.). Opera Slovakia. Праверана 29 красавіка 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Люцыя Попава (анг.) на сайце IMDb
- Люцыя Попава: непаўторная опэрная дзіва (славацк.)
- Жыцьцяпіс (анг.) на «Кантатах Баха»
- Нямецкія біяграфіі (ням.)