Людміла Разянкова
Людміла Васілеўна Разянкова (8 жніўня 1952 году, Берасьце, Беларуская ССР — 9 лютага 2022 году, Берасьце, Беларусь) — беларуская й савецкая баскетбалістка, шматразовая чэмпіёнка БССР, выступала на пазыцыі першага нумару каманды — гульнёвай абаронцы. Трэнэрка дзіцячых і выросткавых камандаў па баскетболе, якія шматразова станавіліся чэмпіёнамі БССР. Лекарка лячэбнай фізычнай культуры й спартовай мэдыцыны.
Людміла Разянкова | ||
Пазыцыя: | разыгрываючы абаронца | |
Рост: | 171 см | |
Вага: | 54 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзілася: | 8 жніўня 1952 | |
Памерла: | 9 лютага 2022 (69 гадоў) |
Біяграфія
рэдагавацьЛюдміла Разянкова нарадзілася ў 1952 годзе ў г. Берасьці. Навучалася ў СШ №3 места Берасьця, якую скончыла ў 1970 року. Схільнасьць да баскетболу разглядзела школьная настаўніца фізычнае культуры Дзіна Іванаўна Ярмоленкава, якая накіравала таленавітую дзяўчынку да заслужанага трэнэра БССР Сяргея Сяргеевіча Віторскага.
З 1967 па 1970 гг. Людміла Разянкова гуляла за юнацкую зборную БССР; з 1970 па 1973 рр. — за жаночую зборную БССР па баскетболе пад кіраўніцтвам заслужанага трэнэра СССР Сямёна Львовіча Халіпскага. За гады спартовай кар’еры шматкроць станавілася чэмпіёнкай БССР па баскетболе.
З 1974 року перайшла на трэнэрскую работу. Працавала ў Менску й Берасьці.
У сярэдзіне 1980-х гадоў перайшла на адміністрацыйную работу й працавала завучам, а потым дырэктарам спартовай школы алімпійскага рэзэрву Берасьця. У пачатку 1990-х рокаў па запрашэньні І. А. Мядзьведзкага кіраўніка Камітэту фізычнае культуры, спорту й турызму Берасьцейскага аблвыканкаму перайшла на чынавенскую службу й працавала ў кіраўніцтве Ўпраўленьня фізычнае культуры, спорту і турызму Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэту да выхаду ў адстаўку з Ганаровай пашанай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь за шматгадовую бездакорную дзяржаўную службу ў галіне разьвіцьця спорту краіны.
Лічыцца адной з найлепшых баскетбалістак-камбогардаў у Савецкім Саюзе[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Белорусские чемпионы баскетбола», Владимир Сацута, Москва, Спорт, 1989