Любячаніны
Любячаніны - старажытны баярскі род княскага паходжаньня. Заснавальнікам роду лічыцца князь драўлянаў Мал, забіты каля 946 кіеўскай княгіняй Вольгай. У Якімаўскім летапісы кажыцца, што Мал «князь драўлянскі, сын Ніскінін». Гісторыкі лічаць, што дзецьмі Мала маглі быць Малуша, ключніца княгіні Вольгі і маці князя Ўладзімера, і Дабрыня. Яны займалі становішча прыдворнай чэлядзі пры Вользе і Сьвятаславе, але затым змаглі дасягнуць значных вышыняў у дзяржаўным кіраваньні. Дабрыня стаў намесьнікам у Ноўгарадзе, куды неўзабаве быў адпраўлены і Ўладзімер з Малушай. Летапіс заве бацькам Малушы Малка Любчаніна. У былінах Дабрыня носіць імя па бацьку Мікіціч і завецца «вяскоўцам».
Радавод
рэдагавацьНіскіня
- Мал (?-каля 946), князь драўлянаў
- Малуша (944?-1002), ключніца кіеўскае княгіні Вольгі, ад вялікага князя Сьвятаслава мела сына Ўладзімера.
- Дабрыня, ваявода князя Ўладзімера
- Канстанцін (?-1022), наўгародзкі пасаднік
- Астрамір (?-1057), наўгародзкі пасаднік
- Вышата (?-пасьля 1064), ваявода Яраслава Мудрага
- Ян Вышаціч (?-24 чэрвеня 1106), кіеўскі тысяцкі; ж. - Марыя (?-16 красавіка 1091)
- Варлаам (?-1073?), узначаліў Сьвята-Зьмітраўскі манастыр
- Пуцята Вышаціч (?-пасьля 1106), кіеўскі тысяцкі
- Ян Вышаціч (?-24 чэрвеня 1106), кіеўскі тысяцкі; ж. - Марыя (?-16 красавіка 1091)
- Вышата (?-пасьля 1064), ваявода Яраслава Мудрага
- Астрамір (?-1057), наўгародзкі пасаднік
- Канстанцін (?-1022), наўгародзкі пасаднік