Астрамір
Астрамі́р (у хрысьціянстве Язэп; ? — 1057) — наўгародзкі пасаднік у 1054—1057.
Вядомы зь першае датаванае ўсходнеславянскае кнігі — «Астраміравага Эвангельля». Паведамляецца, што быў бацькам Вышаты й дзедам Яна Вышаціча. Паводле «Астраміравага Эвангельля» быў жанаты з Тэафанай, паводле Анджэя Попэ, дачкой бізантыйскае царэўны Ганны й Уладзімера Сьвятаславіча. Лічыцца сынам Канстанціна Дабрыніча. Паводле летапісаў, памёр у 1056 падчас паходу на чудзь. Але ж «Астрамірава Эвангельле» сьцьвярджае, што ў 1057 ён быў яшчэ жывы.