Пуцята Вышаціч
Пуцята Вышаціч — кіеўскі ваявода, тысяцкі, сын Вышаты, ваяводы вялікага князя Яраслава Мудрага, брат Яна Вышаціча.
У 1099 на загад Сьвятаполка Ізяславіча Пуцята й Сьвятоша Давыдавіч разібілі Давыда Ігаравіча.
У 1100 на з'ездзе ў Увецічах Путята абвясьціў Давыду Ігаравічу волю Сьвятаполка. У 1104 камандаваў войскамі Сьвятаполка ў вайне супраць Глеба Менскага. Гэтая вайна завяршылася безвынікова для абодвух бакоў.
У 1106 хадзіў на полаўцаў з братам Янам, пабіў іх каля Зарэцка і "адабраў у іх палон".
Вядома таксама, што пасьля сьмерці кіеўскага князя Сьвятаполка Ізяславіча ў 1113 у Кіеве ўспыхнула народнае паўстаньне і кіяне разграмілі двор Пуцяты.