Альшанка (прыток Заходняй Бярэзіны)

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Луска»)

Альша́нка, Вішнёўка, Гальша́нка, Жыгя́нка, Лу́ска — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Цячэ ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях. Даўжыня 60 км. Плошча вадазбору 311 км². Выдатак вады ў вусьці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5‰.

Рака
Альшанка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Людвікаўшчыны
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 60 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,3 м³/с
Плошча басэйну 311 км²
Нахіл воднай паверхні 1,5 ‰

На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Гальшаны, Багданава і Вішнеў.

Пачынаецца на захадзе ад вёскі Людвікаўшчыны Ашмянскага раёну, цячэ паўднёва-заходнімі схіламі Ашмянскага ўзвышша, вусьце каля вёскі Няроваў.

Даліна выразная. Абалона двухбаковая, найбольш разьвітая ў вярхоўі і ніжняй плыні, шырынёй 100—200 м. Рэчышча пераважна ўмераназьвілістае, яго шырыня ў межань 4—8 м, на працягу 32 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Чуркаў (17,7 км), ад вёскі Данілкаў да вёскі Альшанкі (5,1 км), ад вёскі Круглага да вусьця (9,5 км). Берагі нізкія. Каля вёсак Габрыялаўшчыны і Нарушаўцаў сажалкі (плошчай адпаведна 0,12 км² і 0,02 км²)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 36.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1