Лупняковы газпрыродны газ, які знаходзіцца паміж лупняковымі пластамі[1]. Лупняковы газ становіцца ўсё больш важнай крыніцай прыроднага газу ў Злучаных Штатах з пачатку гэтага стагодзьдзя, цікавасьць да таго газу распаўсюджваецца і на астатнюю частку сьвету. У 2000 годзе на дзель лупняковага газу ў ЗША прыходзіўся толькі 1% ад здабычы прыроднага газу. Да 2010 году гэты паказчык павялічыўся больш за 20%. Упраўленьне энэргетычнай інфармацыі ўраду ЗША прагназуе, што да 2035 году 46% ад усяго прыроднага газу Злучаных Штатаў будзе прыпадаць на лупняковы газ[2].

Месцы заляганьня лупняковага газу паводле справаздачы ўпраўленьня энэргетычнай інфармацыі ўраду ЗША

Некаторыя аналітыкі чакаюць, што лупняковы газ дасьць магчымасьць значна пашырыць сусьветнае энэргазабесьпячэньне[3]. Кітай, паводле ацэнак, мае самыя вялікія ў сьвеце запасы лупняковага газу[4]. Дасьледаваньне, праведзенае Інстытутам грамадзкай палітыкі Бэйкера ўнівэрсытэту Райса, дало магчымасьць прыйсьці да высновы, што павелічэньне здабычы лупняковага газу ў ЗША і Канадзе можа дапамагчы прадухіліць дыктат Расеі і краінаў Пэрсыдзкага заліву на высокія газавыя кошты[5]. На 2013 год толькі тры краіны ў сьвеце, як то ЗША, Канада і Кітай, займаліся камэрцыйнай здабычай лупняковага газу.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць