Галіна Булыка

беларуская паэтка

Галіна Булыка (нар. 6 сьнежня 1960, в. Асава Воранаўскі раён) — беларуская пісьменьніца.

Галіна Булыка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 6 сьнежня 1960(1960-12-06) (63 гады)
Бацькі Аляксандар Булыка
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, журналістка, паэтка
Гады творчасьці 1975 — цяпер
Жанр лірыка
Мова беларуская мова

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У 1966 годзе сям’я пераехала ў Менск. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1983). Працавала стажорам-дасьледчыкам у Інстытуце фізыка-арганічнай хіміі АН БССР, выхавацелем у рабочым інтэрнаце Менскага матацыклетнага і вэлясыпэднага заводу, інжынэрам-наладчыкам Упраўленьня пусканаладачных работ трэста «Аўтарэмбудмантаж» Мінаўтапрому СССР. У 1989 годзе скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР з 1987 году.

Творчасьць

рэдагаваць

Зь вершамі ўпершыню выступіла ў друку ў 1975 годзе ў часопісе «Бярозка». Аўтар падборкі вершаў «Дзень нараджэньня сьнежня» ў калектыўным зборніку «Сьцяжына» (1983), зборніку паэзіі «Сінтэз» (1986).

  • 1986 — "Сынтэз"
  • 1994 — "Турмалін"

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць