Лужасянка
рака ў Беларусі
Лужася́нка, Лужасьнянка — рака ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Дзьвіны. Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 700 км². Выдатак вады ў вусьці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Лужасянка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Вымна |
Вусьце | Дзьвіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадоцкі раён і Віцебскі раён |
Даўжыня | 32 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,6 м³/с |
Плошча басэйну | 700 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагаваць- Правыя: Громаць, Кабішчанка, Храпаўлянка
- Левыя: Волкунь
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьВыцякае з возера Вымна на поўнач ад вёскі Хабаты Гарадоцкага раёну, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, вусьце каля чыгуначнай станцыі і вёскі Лужасна за 2 км ад паўночна-заходняй ускраіны Віцебску.
Даліна скрынкападобная, на вялікім працягу вузкая, шырынёй 200—400 м. Абалона двухбаковая і перарывістая, часам адсутнічае; шырыня 80—100 м. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 12—20 м, у вярхоўі 5 м[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 226
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 226