Громаць

рака ў Беларусі

Гро́маць — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Лужасянкі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 84 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Рака
Громаць
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Казловічы
Вусьце Лужасянка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадоцкі раён
Даўжыня 19 км
Плошча басэйну 84 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰

Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Казловічы, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша лясістай мясцовасьцю. Асноўны прыток рака Рабінка (праваруч). Упадае ў Лужасянку за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Хабаты[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 134

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 134