Лубін Рудолты

вёска ў гміне Бельск-Падляскі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы

Лубін Рудолты (польск. Łubin Rudołty) — вёска ў Польшчы, каля ракі Бранкі. Уваходзяць ў склад гміны Бельск-Падляскі Бельскага павету Падляскага ваяводзтва.

Лубін Рудолты
лац. Łubin Rudołty
польск. Łubin Rudołty
Першыя згадкі: 1567
Былая назва: Лубін
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23° у. д. / 52.8; 23Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°0′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23° у. д. / 52.8; 23
Лубін Рудолты на мапе Польшчы
Лубін Рудолты
Лубін Рудолты
Лубін Рудолты

Рудалт, пазьней Рудэльт (Rudolt, Rudelt) — імя германскага паходжаньня[2][3].

Гісторыя

рэдагаваць

Гісторыя Лубіну Рудолтаў цесна зьвязаная з маёнткам роду Лубаў у Лубіне Касьцельным. Праўдападобна на месцы гэтай вёскі знаходзілася вёска Рудалтова, якую атрымалі ў сярэдзіне 15 ст. Лубы. Першая пісьмовая згадка пра Лубін Рудалтова датуецца аднак толькі 1576 г. З гэтага часу існавала як самастойная вёска[4]. У міжваенны пэрыяд Лубін Рудолты прыналежаў да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 175 жыхароў (167 каталікоў, 7 правасалаўных ды 1 габрэй, 172 жыхары былі запісаныя палякамі, а толькі 3 беларусамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Лубін Рудолты быў далучаны да гміны Бельск-Падляскі.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • 1905 год — 70 чалавек[6]

Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны ў Лубіне Касьцельным[7]) паводле этнічных ідэнтыфікацыяў — польская. Невялікая колькасьць жыхароў этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвятых Пятра і Паўла ў Малешах).

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803032-0023627?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 916.
  3. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 40.
  4. ^ Лубін Рудолты (пол.) Gmina Bielsk Podlaski. Historia miejscowości Праверана 22 красавіка 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 22 (пол.) Праверана 22 красавіка 2015 г.
  6. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 63.
  7. ^ Лубін Касьцельны - Парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны (пол.) Diecezja Drohiczyńska Праверана 22 красавіка 2015 г.