Лорыевыя (Lorisidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 4 сучасныя роды і 16 відаў[1]. Насяляюць Афрыку на поўдзень ад Сахары і поўдзень Азіі. Асяроддзем іх пражываньня з’яўляюцца лясы. Выкапныя рэшткі вядомыя ад канца эацэну[2][3].

Лорыевыя
Loris tardigradus.jpg
Loris tardigradus — тыповы від
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы (Animalia)
Тып Хордавыя (Chordata)
Падтып Хрыбетныя (Vertebrata)
Надкляса Чатырохногія (Tetrapoda)
Кляса Сысуны (Mammalia)
Падкляса Зьвяры (Theria)
Інфракляса Пляцэнтарныя (Placentalia)
Атрад Прыматы (Primates)
Падатрад Strepsirrhini
Сямейства Лорыевыя
Бінамінальная намэнклятура
Lorisidae
Gray, 1821

Лорыевыя — дробныя прыматы (85 г — 1,5 кг). Вочы вялікія. Вушы круглявыя. Лыч кароткы. Хвост вельмі кароткі, у некаторых відаў амаль адсутнічае. Пярэднія і заднія канечнасьці прыкладна аднолькавай даўжыні. Валасяны полаг густы, ваўняны, на сьпіне цямней. Зубная формула: 2/2, 1/1, 3/3, 3/3 = 36 зубоў[2][3].

Лорыевыя — драўняныя, ў асноўным расьлінаедныя і вусякаедныя. Актыўныя ноччу, а дзень праводзяць у дуплах дрэваў або на галінах. Іх дзеяньні звычайна павольныя і абдуманыя, але яны здольныя хутка рухацца пры неабходнасьці. Яны страцілі здольнасьць скакаць; яны трымаюцца заднімі нагамі і выцягваюць цела каб рукамі ўхапіцца за новую галінку[2][3].

СыстэматыкаРэдагаваць

Сямейства лорыевыя (Lorisidae)

  • род Arctocebus — віды: A. aureus, A. calabarensis
  • род Loris — віды: L. lydekkerianus, L. tardigradus
  • род Nycticebus — віды: N. bancanus, N. bengalensis, N. borneanus, N. coucang, N. hilleri, N. javanicus, N. kayan, N. menagensis, N. pygmaeus
  • род Perodicticus — віды: P. edwardsi, P. ibeanus, P. potto

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ The Mammal Diversity Database(анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 11.11.2021 г.
  2. ^ а б в ADW (2001) Lorisidae(анг.). Animal Diversity Web. Праверана 11.11.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 177. — 750 с. — ISBN 9780763762995(анг.)