Лазьдзейскі раён
(Перанакіравана з «Лодзееўскі раён»)
Лазьдзе́йскі раён (па-летувіску: Lazdijų rajono savivaldybė) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аліцкім павеце Летувы. Знаходзіцца на поўдні краіны, каля мяжы зь Беларусьсю і Польшчай. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй раён належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
Лазьдзейскі раён | |
Lazdijų rajono savivaldybė | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Летува |
Статус | раён Летувы |
Уваходзіць у | Аліцкі павет |
Адміністрацыйны цэнтар | Лазьдзея |
Улучае | 14 старостваў |
Найбольшы горад | Вейса, Сэйрыя |
Дата ўтварэньня | 30 чэрвеня 1950[1] |
Кіраўнік | Ромас Апанавічус |
Афіцыйныя мовы | летувіская |
Насельніцтва (2007) | 26 105 (0,7%, 46-е месца) |
Шчыльнасьць | 19,9 чал./км² |
Плошча | 1309 км² (2,0%, 26-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 134 ± 68 м[1] |
Месцазнаходжаньне Лазьдзейскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | LT-24 |
Тэлефонны код | +318 |
Паштовыя індэксы | 67106[1] |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Паселішчы
рэдагавацьУ складзе Лазьдзейскага раёну знаходзяцца наступныя населеныя пункты:
Колькасьць насельніцтва
рэдагаваць- Лазьдзея — 5140 чал;
- Вейса — 1762 чал;
- Сэйрыя — 933 чал;
- Шэштока — 755 чал;
- Капчаместа — 691 чал;
- Каіліны — 505 чал;
- Ладзі Каймас — 493 чал;
- Кросна — 401 чал;
- Тэйза — 341 чал;
- Вэрстаміна — 310 чал.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьУ склад Лазьдзейскага раёну ўваходзяць 14 старостваў:
- Будвецкае (лет. Budviečio seniūnija)
- Вэйсаўскае гарадзкое (лет. Veisiejų miesto seniūnija)
- Вэйсаўскае апілінкаўскае (лет. Veisiejų apylinkių seniūnija)
- Капчамесцкае (лет. Kapčiamiesčio seniūnija)
- Кросьненскае (лет. Krosnos seniūnija)
- Кучунайскае (лет. Kučiūnų seniūnija)
- Лазьдзейскае (лет. Lazdijų seniūnija)
- Лазьдзейскае гарадзкое (лет. Lazdijų miesto seniūnija)
- Нарагельскае (лет. Noragėlių seniūnija)
- Сэйрыйскае (лет. Seirijų seniūnija)
- Тэйзайскае (лет. Teizų seniūnija)
- Шэштоцкае (лет. Šeštokų seniūnija)
- Шлаватайскае (лет. Šlavantų seniūnija)
- Сьвентазёрскае (лет. Šventežerio seniūnija)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛазьдзейскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б в Lazdijų rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)