Лешак Чарнецкі
Ле́шак Я́хуш Чарне́цкі (па-польску: Leszek Janusz Czarnecki; нарадзіўся 9 траўня 1962 году, Уроцлаў) — польскі прадпрымальнік, інжынэр, доктар эканомікі.
Лешак Чарнецкі | |
Leszek Czarnecki | |
![]() | |
Род дзейнасьці | бізнэсовец |
---|---|
Дата нараджэньня | 9 траўня 1962 (61 год) |
Месца нараджэньня | Уроцлаў, Польшча |
Грамадзянства | Польшча |
Месца вучобы | |
Занятак | інжынэр, прадпрымальнік, эканаміст, удзельнік міжнароднага форуму |
Дзеці | 2 дзяцей |
Жыцьцяпіс рэдагаваць
Скончыў факультэт санітарнай інжынэрыі Ўроцлаўскай палітэхнікі, пазьней абараніў доктарскую ступень ва Ўроцлаўскай эканамічнай акадэміі.
Прадпрымальніцкай дзейнасьцю заняўся ў 1986 року, заснаваўшы гідратэхнічна-інжынэрнае прадпрыемства TAN S.A. якое займалася падводнымі працамі. Быў заснавальнікам і галоўным акцыянэрам дзеючае ад 1991 Эўрапейскае лізінгавае фундацыі — першай і найбуйнейшай лізінгавай фірмы ў Польшчы. У 2001 ён прадаў гэтую фірму францускаму банку Crédit Agricole за 900 млн злотых. Адначасова заняў пасаду старшыні праўленьня ў новастворанай кампаніі Credit Agricole Polska.
Да канца лістапада 2004 Лешак Чарнецкі быў старшынём праўленьня Getin Holding, а да траўня 2006 — старшынём праўленьня Getin Bankу.
На пераломе 2005—2006 набыў найвышэйшы будынак ва Ўроцлаве — Poltegor Centre — збудаваны напрыканцы 1970-х. У наступным року ён быў зьнесены, а на ягоным месцы паўстаў найвышэйшы ў Польшчы будынак Sky Tower.
Акцыянэрства рэдагаваць
Асноўны акцыянэр а/або сузаснавальнік наступных кампаніяў:
Банкі рэдагаваць
- Getin Noble Bank
- Idea Bank
- Ідея Банк (Украіна)
- Ідэя Банк (Беларусь)
- Идея Банк (Расея)
Страхаваньне рэдагаваць
- Open Life (49%)
Лізінг рэдагаваць
- PF Leasing
- Getin Leasing
- Carcade (Расея)
Фінансавыя кансультацыі рэдагаваць
- Open Finance
- Home Broker
- Tax Care
- Idea Expert
Нерухомасьць рэдагаваць
- LC Corp
Іншыя рэдагаваць
- Noble Funds
- Noble Securities
- MW Trade
- getBack