Рататуй

француская страва

Ратату́й (па-француску: ratatouille, ʁataˈtuj; ад «rata» — ежа ў прастамоўі і «touiller» — памешваць) — традыцыйная страва правінцыйнай праванскай кухні. Агародніннае рагу зь перцаў, баклажанаў і кабачкоў, шмат у чым падобнае да вугорскага леча.

Рататуй
Тыпасноўная страва[d]
Нацыянальная стравафранцуская кухня[d]
Паходжаньне
Асноўны складнік

Паўстаўшы першапачаткова ў раёне сучаснай Ніццы, рататуй быў стравай небагатых сялянаў ды складаўся з цукіні, памідораў, перцу, цыбулі і часнаку. З Правансу страва пашырылася сьпярша па ўсёй Францыі, а затым і за ейныя межы. У сучасны варыянт стравы таксама дадаюць баклажан.