Летаўт
Летаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Летаўт лац. Letaŭt | |
Letald | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Leto + Wald |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Летаўт» |
Паходжаньне
рэдагавацьЛеталд або Летаўд (Letald, Letold, Letaudus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -лед- (-лет-) паходзіць ад стараверхненямецкага leid 'агрэсіўны'[3] або ад асновы -люд- (-лют-)[1], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Litołt[5].
У Прусіі бытавала імя Летаўд: Letaude (1257 год)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: panu Mateuszowi Letowtowi na skarbnikostwo inflantskie (26 студзеня 1773 году)[7]; Alojzy Kacper Letowtt (1798 год)[8].
Носьбіты
рэдагавацьЛетаўты[9] (Letowt) гербаў Лемеш[10], Наленч і Тры Пёры — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[11].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 161.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1000.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 998.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 165.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 632.
- ^ Szlachta polsko-inflancka wobec przełomu: Materiały z dyneburskich akt grodzkich i ziemskich z lat 1764—1775. — Toruń, 2018. S. 69.
- ^ Dusiaty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 8. — Warszawa, 1911. S. 378.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 618.