Леград
Ле́град (па-харвацку: Legrad) — грамада ў Капрыўніцка-Крыжэвацкай жупаніі Харватыі. Насельніцтва — 1916 чалавек (2021).
Леград | |
Краіна: | Харватыя |
Плошча: | |
Насельніцтва: | |
Паштовы індэкс: | 48316 |
Геаграфічныя каардынаты: | 46°18′0″ пн. ш. 16°52′0″ у. д. / 46.3° пн. ш. 16.86667° у. д.Каардынаты: 46°18′0″ пн. ш. 16°52′0″ у. д. / 46.3° пн. ш. 16.86667° у. д. |
Леград | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.opcinalegrad.hr/ |
Геаграфія
рэдагавацьЛеград знаходзіцца за 18 км на поўнач ад Капрыўніцы, на правым беразе ракі Дравы, пры мяжы з Вугоршчынай.
У складзе грамады — цэнтар у аднайменнай вёсцы(d) і яшчэ 6 вёсак.
Мінуўшчына
рэдагавацьПершыя згадкі пра Леград у пісьмовых крыніцах датаваныя 1384 рокам. Дзякуючы ўдаламу геаграфічнаму разьмяшчэньню Леград у 1488 року стаў хартыйным рынкавым местам. У 1577—1579 і 1600 року трапляў пад асманскую ўладу.
З пачатку XVI стагодзьдзя — уласнасьць роду Зрынскіх, у 1610 нададзены герб. У сярэдзіне XVI стагодзьдзя дзеля абароны ад асманскага нашэсьця ўзьведзеныя муры. У XVII стагодзьдзі Леград стаў значным гандлёвым пунктам па продажы скаціны, куды прыяжджалі гандляры з Вэнэцыі й Італіі. На заробленыя грошы Зрынскія далей ўмацоўвалі абарону і войска супраць асманаў.
У 1710 места зьнішчанае разводзьдзем Дравы, пасьля чаго перанесенае на вышэйшае месца. Дзякуючы разьвіцьцю гандлю і рамёстваў у 1771 Леград з вакольнымі вёскамі налічваў 6039 жыхароў. У 1769—1784 роках збудаваны барокавы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
У 1848—1861 роках уваходзіў у склад Харватыі, пасьля да 1918 року — у вугорскай жупаніі Зала(d).
У другой палове XIX стагодзьдзя па іншы бераг ракі Дравы паўстала чыгуначная станцыя Леград.
Транспарт
рэдагавацьЗа два кілямэтры ад Леграду праходзіць шаша D20 Дрне — Прэлаг — Чакавэц.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |