Калаўрот
Калаўро́т — прылада для мэханізаванага прадзеньня лёну і воўны ў хатніх умовах.
Склад
рэдагавацьСкладаецца з наступных рабочых частак:
- кола;
- прыводная пэдаль (шатун, ківач);
- уласна прадзільны апарат, які складаецца, у сваю чаргу, са стрыжня з насаджанай шпулькай і малых колцаў, злучаных шнурамі з галоўным колам.
У Беларусі вядомыя два асноўныя тыпы калаўротаў: стаяк, характэрны для заходніх земляў, і ляжак, характэрны для паўночных і паўночна-ўсходніх земляў. Калаўроты зьявіліся ў Беларусі ў 16 стагодзьдзі на мануфактурных прадпрыемствах, у сялянскім побыце зь сярэдзіны 19 стагодзьдзя, асабліва ў раёнах інтэнсіўнага лёнаводства — на поўначы і ўсходзе Беларусі, на поўдні Беларусі пераважала прадзеньне з дапамогаю верацяна.