Лявон Шырын

беларускі дзіцячы пісьменьнік, паэт
(Перанакіравана з «Леанід Шырын»)

Лявон Шырын (1 студзеня 1930, в. Працавічы, Слуцкі раён — 14 траўня 1994) — беларускі дзіцячы пісьменьнік, паэт.

Лявон Шырын
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 студзеня 1930(1930-01-01)
Памёр 14 траўня 1994(1994-05-14) (64 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Вучыўся завочна ў Слуцкай, потым у Менскай пэдагагічнай вучэльні (скончыў у 1954 годзе). У 1951-1957 гг. выкладаў маляваньне, чарчэньне, замежную мову, беларускую мову і літаратуру ў школах Любанскага раёну (в. Таль, Асавец, п. Барыкоў, г. Любань). Завочна скончыў беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту (1962). З 1957 году — загадчык аддзелу рэдакцыі старобінскай раённай газэты «Савецкі патрыёт». З 1958 году — загадчык Старобінскага раённага пэдкабінэту, з 1960 году — дырэктар Жабінскай васьмігадовай школы, з 1962 году — загадчык аддзелу народнай асьветы Старобінскага райсавету, з 1963 году — дырэктар Жабінскай сярэдняй школы. У 1968-1982 гг. — намесьнік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Салігорскай завочнай сярэдняй школы. З красавіка 1982 году — дырэктар Мяцявіцкай сярэдняй школы Салігорскага раёну. У 1982-1989 гг. — дырэктар Гоцкага вучэбна-вытворчага камбіната Салігорскага раёну. Сябра СП СССР з 1986 году[1].

Творчасьць рэдагаваць

Першы верш надрукаваны ў 1956 годзе ў любанскай раённай газэце «Кліч Радзімы». У абласным і рэспубліканскім друку выступаў з 1974 годзе. Аўтар гумарыстычных вершаў, сцэнароў перадачы «Калыханка» Беларускага тэлебачаньня (1982—1985) і інш.

Кнігі рэдагаваць

  • 1978 — «Мы дзеці шахцёраў», зборнік дзіцячых вершаў (кніжка-маляванка)
  • 1980 — «Песьні ручая», зборнік дзіцячых вершаў
  • 1989 — «Ясь, жалейка і вясна», зборнік дзіцячых вершаў

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Леанід Шырын, Салігорская раённая бібліятэка

Літаратура рэдагаваць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
  • Гурыновіч, Х. Песьні дзяцінству: рэц. на зборнік вершаў “Пеьсні ручая” Леаніда Шырына // Шахцёр. — 1981. — 3 лютага.
  • Маринич, О. Щедрость души — детям: 75-лет со дня рождения Л. Ширина // Салігорскі веснік. — 2005. — 27 студзеня. — С.13.
  • Мігун, Н. Шчасьлівай зоркі самародкі / Ніна Мігун // Строитель Солигорска. — 2015. — 23 января. — С.5.
  • Шырын Лявон // Беларускія пісьменьнікі (1917-1990): даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі. — Менск: Маст. літ., 1994. –С.619.
  • Шырын Лявон // Беларускія пісьменьнікі: біябібліягр. слоўн.: У 6 т./ пад рэд.А.В. Мальдзіса. — Менск: БелЭН, 1993. — Т.6. — С.434-435.
  • Шырын Лявон// Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І.П.Шамякін і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1987. –Т.5. — С. 610.
  • Шырын Лявон: літаратурныя мясьціны Беларусі. Салігорскі раён // Маладосць. — 2012. – №3. — С.122–124.
  • Шырын Леанід Іванавіч: творчая біяграфія // Салігорскі веснік. – 1994. – 18 мая.
  • Шырын Леанід Іванавіч// Памяць: гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. — Менск, 2004. — С.502-503.
  • Шырын Леанід Іванавіч: творчая біяграфія // Салігорскі веснік. — 1994. — 18 мая.
  • На паэтычнай хвалі…: да 85-годдзя з дня нараджэньня Леаніда Шырына: інфармацыйны буклет /Даведачна-бібліяграфічная служба; склад. Засінец Н.С., Марыніч В.А. — Салігорск, Салігорская РЦБ, 2015. — 4с.
  • Ярмалінская, Н. Пясьняр дзіцячай душы: 75 гадоў з дня нараджэньня паэта Л Шырына /Н. Ярмалінская //Шахцёр. – 2005. – 7 студзеня. — С. 2.