Леанід Тараненка
Леані́д Арка́дзевіч Таране́нка (13 чэрвеня 1956, Маларыта, БССР) — беларускі і савецкі спартовец, цяжкаатлет. Уладальнік 19 сусьветных рэкордаў, прычым два зь іх — 266 кг у штуршку і 475 кг у дваябор’і — застаюцца неперасягненымі й да сёньня.
Леанід Тараненка | |
Леанід Тараненка на Алімпіядзе ў Маскве (1980) | |
Род дзейнасьці | цяжкаатлет |
---|---|
Дата нараджэньня | 13 чэрвеня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэньня | Маларыта, БССР |
Месца вучобы | |
Занятак | цяжкаатлет |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі па спэцыяльнасьці інжынэр.
Выступаў за ДСТ «Ураджай» (Менск). Першы трэнэр — Пётра Сацюк.
Спартовая кар’ера
рэдагавацьПершы вялікі посьпех прыйшоў да Леаніда Тараненкі на Алімпійскіх гульнях 1980 году, дзе ён здабыў залаты мэдаль у клясе 110 кіляграмаў з вынікам 422,5 кг у дваябор’і. Не прымаў удзелу ў Алімпіядзе ў Лос-Анджэлесе праз байкатаваньне яе Савецкім Саюзам, аднак завочна пераўзышоў вынік алімпійскага чэмпіёна Нарбэрта Абэрбургера на альтэрнатыўных Гульнях дружбы, усталяваўшы сусьветны рэкорд 442,5 кг.
Пасьля гэтага Тараненка выступаў у супэрцяжкай клясе. 26 лістапада 1988 у аўстралійскай Канбэры ён усталяваў сусьветны рэкорд 266 кг у штуршку і 475 кг у суме. Пасьля рэструктурызацыяў вагавых клясаў у 1993 і 1998 гэтыя паказьнікі болей ня лічацца за афіцыйныя сусьветныя рэкорды. Тым ня меней, да гэтага часу яны не пераўзыдзеныя.
У 1992, выступаючы за Аб’яднаную каманду СНД у Барсэлёне, Тараненка здабыў срэбны мэдаль у супэрцяжкай вазе з вынікам 425 кг.
Узнагароды
рэдагавацьЗаслужаны майстар спорту СССР (1980). Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў і Працоўнага Чырвонага Сьцяга.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛеанід Тараненка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Вялікая алімпійская энцыкляпэдыя(недаступная спасылка) (рас.)