Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ліпінскі.

Леанід Паўлавіч Ліпінскі (10 лістапада 1921, вёска Казусёўка Клімавіцкага раёну — 7 верасьня 1982) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1975), прафэсар (1974).

Леанід Ліпінскі
Дата нараджэньня 10 лістапада 1921(1921-11-10) або 1921[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 верасьня 1982(1982-09-07) або 1982[1]
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]

Скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут у 1948. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў намесьнікам дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву БССР у Менску, з 1952 старшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі АН Беларусі. 3 1966 у Беларускім політэхнічным інстытуце.

Дасьледаваў сялянскі рух на Беларусі ў 1900—1917 роках, станаўленьне і разьвіцьцё капіталізму ў беларускай вёсцы, сацыяльнае расслаеньне сялянства, сталыпінскую аграрную рэформу на Беларусі, прамысловасьць, гандаль, мескае кіраваньне, жыльлёва-камунальную гаспадарку Менску ў пачатку XX ст. і іншае. Адзін з аўтараў «Гісторыі Мінска» (1967), «Нарысаў гісторыі прафсаюзаў Беларусі (1905—1969 гг.)» (1970).[2]

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1068543388 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 556

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.