Леанід Крупец
Леанід Фёдаравіч Крупец (нарадзіўся 18 лістапада 1956) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Менскага аблвыканкаму (7 чэрвеня 2007 — 20 траўня 2010).
Леанід Крупец | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Бразылія | |
---|---|
4 лютага 2011 — 13 чэрвеня 2016 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік | --- |
Наступнік | Аляксандар Царкоўскі |
Старшыня Менскага аблвыканкаму | |
7 чэрвеня 2007 — 20 траўня 2010 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік | Мікалай Дамашкевіч |
Наступнік | Барыс Батура |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 18 лістапада 1956 в. Макашы, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць, БССР |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Бiяграфiя
рэдагавацьНарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Макашы Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1975 годзе брыгадзірам паляводчай брыгады калгасу імя Дзяржынскага Нясьвіскага раёну. У 1975—1977 гадах служыў у Савецкім Войску. У 1983 годзе скончыў Унівэрсытэт Сяброўства народаў імя Патрыса Лумумбы ў Маскве. У 1983—1984 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту абароны расьлінаў, у 1984—1985 — аграномам-тэхнолягам на Гарадзейскім цукровым камбінаце. У 1985—1986 гадах быў інструктарам Нясьвіскага райкаму КПБ, у 1986—1990 — загадчыкам арганізацыйнага аддзелу Нясьвіскага райкаму КПБ.
З 1990 па 1993 год працаваў намесьнікам старшыні Нясьвіскага раённага Савету дэпутатаў. У 1993—1998 гадах быў першым намесьнікам старшыні райвыканкаму, начальнікам кіраваньня сельскай гаспадаркі і харчаваньня Нясьвіскага райвыканкаму. У 1998 годзе быў прызначаны старшынём Нясьвіскага раённага выканаўчага камітэту. З 2002 да 2007 году займаў пасаду першага намесьніка старшыні Менскага аблвыканкаму. У 2007 годзе быў прызначаны памагатым прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспэктарам па Віцебскай вобласьці.
З 7 чэрвеня 2007 па 20 траўня 2010[1] году — старшыня Менскага абласнога выканаўчага камітэту. Сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня[2].
4 лютага 2011 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Бразылія[3]. Адстаўлены з гэтай пасады 13 чэрвеня 2016 году.
Узнагароды
рэдагаваць- Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі» (2004)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 20 мая 2010 г. № 256 «Об освобождении от должности Л.Ф.Крупца»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Четвертый созыв (с 31.10.2008 по 19.10.2012)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 февраля 2011 г. № 56 "О назначении Л.Ф.Крупца"(недаступная спасылка) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (рас.)