Анатоль Хацько

беларускі міністар

Анатоль Хацько (нар. 1974, в. Буда Грэская, Слуцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі палітык, з 2 красавіка 2019 году — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь.

Анатоль Хацько
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь
2 красавіка 2019 — 16 сакавіка 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас
Папярэднік: Леанід Заяц
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1974(1974)
в. Буда Грэская, Слуцкі раён, Менская вобласьць
Адукацыя:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Хацько (неадназначнасьць).

У 1996-м скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2006-м — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. У 1997—1999 гадах працаваў галоўным заатэхнікам, намесьнікам старшыні па жывёлагадоўлі калгасу «Крыніца» (Менская вобласьць). З 1999 па 2001 год — галоўны заатэхнік калгасу «Новы быт», з 2001 па 2004 году — галоўны заатэхнік, намесьнік начальніка ўпраўленьня сельскай гаспадаркі і харчаваньня Барысаўскага райвыканкаму Менскай вобласьці.

У 2005—2006 гадах зьяўляўся галоўным заатэхнікам «Белплемжыўаб’яднаньне». У 2006—2007 гадах працаваў на пасадзе намесьніка генэральнага дырэктара ААТ «Менскаблхлебпрадукт», а ў 2007—2015 гадах — генэральным дырэктарам гэтага акцыянэрнага таварыства.

З 2015 па 2016 год быў намесьнікам генэральнага дырэктара Беларускага дзяржаўнага аб’яднаньня па племянной жывёлагадоўлі «Белплемжыўаб’яднаньне», а з 2016 году — генэральным дырэктарам гэтага аб’яднаньня. 2 красавіка 2019 году[1] па 16 сакавіка 2020 году[2][3]міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Кіраўніцтва // Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусі