Ласла Краснахоркаі
Ла́сла Краснахо́ркаі (па-вугорску: Krasznahorkai László; 5 студзеня 1954) — вугорскі пісьменьнік. Імгненна ўвайшоў у літаратурную супольнасьць Вугоршчыны пасьля выданьня ў 1985 годзе раману «Сатанінскае танга», які меў дзіўны посьпех.
Ласла Краснахоркаі | |
Krasznahorkai László | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 студзеня 1954 (70 гадоў) Дзюла, мэд’е Бэкеш |
Дзеці | Ágnes Krasznahorkai[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, навэліст, сцэнарыст |
Гады творчасьці | 1985 — цяперашні час |
Жанр | раман, навэля |
Мова | вугорская мова[1] |
Значныя творы |
|
Прэміі | прэмія Кошута (2004) |
Узнагароды | Прэмія імя Кошута[d] (2004) Міжнародная Букераўская прэмія[d] (2015) Віленіцкая прэмія[d] (2014) Амэрыканская прэмія па літаратуры[d] (2014) Laureate of the Hungarian Republic[d] (2002) прэмія Шандара Мараі[d] (1998) Zsigmond Móricz Fellowship[d] (1983) Prize of the Society of Writers[d] (2008) прэмія часопіса «Alföld»[d] (1999) прэмія SWR „Сьпіс найлепшых пісьменьнікаў“[d] (1993) Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па эўрапейскай літаратуры (2021) National Book Award for Translated Literature[d] (2019) Q25459531? (2022) прэмія „Фармэнтар“[d] (2024)
|
http://www.krasznahorkai.hu |
Біяграфія
рэдагавацьПершы раз Ласла трапіў за мяжу камуністычнай Вугоршчыны ў 1987 годзе, правёўшы год у Заходнім Бэрліне. З моманту каляпсу Савецкага блёку ён жыў у розных кутках сьвету. Між тым часта вяртаецца як у Вугоршчыну, так і ў Нямеччыну, аднак большую частку свайго жыцьця праводзіць напераменку ў Францыі, Гішпаніі, ЗША, Ангельшчыне, Галяндыі, Італіі, Грэцыі, Кітаі й Японіі.
Творчасьць
рэдагавацьУ 1993 годзе раман «Мэлянхолія супраціву» атрымаў у Нямеччыне Bestenliste-Prize як лепшая літаратурная праца году. Ад ЗША да Японіі пісьменьнік атрымаў толькі дадатную крытыку. Сама Сьюзан Зонтаг адзначыла: «Ён сучасны вугорскі майстра апакаліпсісу, той каго можна натхнёна параўнаць з Гогалем й Мэлвілам». Вінфрыд Георг Макс Зэбальд адзначыў: «Унівэрсальны погляд Краснахоркаі канкурыруе з Гогалевымі „Мёртвымі душамі“ й далёка пераўзыходзіць усё напісанае яго сучасьнікамі».
Творы
рэдагаваць- 1985 «Сатанінскае танга» (Sátántangó) — раман
- 1986 «Апошняя літасьць» (Kegyelmi viszonyok) — навэлы
- 1989 «Мэлянхолія супраціву» (Az ellenállás melankóliája) — раман
- 1992 «Палонны Ургі» (Az urgai fogoly) — навэлы
- 1999 «Вайна й вайна» (Háború és háború) — раман
- 2003 «З поўначы — гара, з поўдня — возера, з усходу — дарога, з захаду — рака» (Északról hegy, Délről tó, Nyugatról utak, Keletről folyó) — раман
- 2004 «Разруха й смутак у Паднябеснай» (Rombolás és bánat az Ég alatt) — дакумэнтальны раман аб Кітаі
- 2009 «Апошні воўк» (Az utolsó farkas) — раман
- 2010 "" (Állatvanbent)
Узнагароды
рэдагаваць- 1987 Прэмія Атылы Ёжэфа (József Attila-díj)
- 1992 Прэмія Цібора Дзеры (Déry Tibor-díj)
- 1993 Прэмія Дзюлы Крудзі
- 1998 Прэмія Шандара Мараі
- 2004 Прэмія Кошута (Kossuth-díj)
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |