Ларыса Багдановіч
Лары́са Мікала́еўна Багдано́віч (нар. 13 верасьня 1958, в. Далкі, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР) — беларуская лекарка-пэдыятарка, нэўроляг, арганізатарка аховы здароўя, палітык, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV—V скліканьняў.
Ларыса Багдановіч | |
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V скліканьня | |
---|---|
18 кастрычніка 2012 — 11 кастрычніка 2016 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Міхаіл Мясьніковіч Андрэй Кабякоў |
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV скліканьня | |
27 кастрычніка 2008 — 17 кастрычніка 2012 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясьніковіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 13 верасьня 1958 (66 гадоў)![]() |
Адукацыя | |
Дзеці | сын |
Узнагароды | Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] пахвальная грамата Міжпарламенцкага сходу Еўразійскай эканамічнай супольнасці[d] Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d] Ганаровая грамата Брэсцкага гарвыканкама[d] Ганаровая грамата Брэсцкага аблвыканкама[d] Ганаровая грамата Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў[d] Ганаровая грамата Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў[d]
![]() |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася 13 верасьня 1958 року ў вёсцы Далкі Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Скончыла Менскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут, лекар-пэдыятар, лекар-нэўроляг; Беларускую мэдыцынскую акадэмію пасьлядыплёмнай адукацыі па курсе «Кіраваньне аховай здароўя», лекар-арганізатар аховы здароўя.
Працавала ўчастковым лекарам-пэдыятрам, нэўрапатолягам у дзіцячай паліклініцы места Берасьця; галоўнай лекаркай Берасьцейскага абласнога цэнтру мэдыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псыханэўралягічнымі захворваньнямі «Тонус».
Выбіралася дэпутаткай Берасьцейскага гарадзкога Савету дэпутатаў дваццаць чацьвертага і дваццаць пятага скліканьняў.
У 2008—2012 роках — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі IV скліканьня, была сяброўкай Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах вэтэранаў і інвалідаў. Уваходзіла ў склад нацыянальнай групы Міжпарлямэнцкай Асамблеі Эўразійскага эканамічнага супольніцтва, дзе зьяўлялася сяброўкай камісіі па сацыяльнай палітыцы.
У 2012—2016 роках — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў V скліканьня, была сяброўкай Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьАўтарка больш як 20 публікацыяў па пытаньнях комплекснай рэабілітацыі дзяцей з паражэньнем нэрвовай сыстэмы, асноўная распрацоўшчыца Інструкцыі па аднаўленчым лячэньні і рэабілітацыі дзяцей першага году жыцьця з цэрэбральнымі парушэньнямі.
Узнагароды
рэдагаваць- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- мэдаль „За працоўныя заслугі“[1]
- ганаровыя граматы Берасьцейскага гарадзкога і абласнога Саветаў дэпутатаў
- ганаровыя граматы Берасьцейскага гарадзкога і абласнога выканаўчых камітэтаў
- нагрудны знак Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
- памятны знак «За дапамогу і падтрымку» Беларускага рэспубліканскага фонду «Ўзаемаразуменьне і прымірэньне»
- ганаровая грамата Міжпарлямэнцкай Асамблеі Эўразійскага эканамічнага супольніцтва
- ганаровае званьне «Чалавек году-2007» у галіне аховы здароўя
Сям’я
рэдагавацьЗамужам, мае сына.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Студзінская, Іна (10 кастрычніка 2016) „Пазалочаныя парашуты“ дэпутатаў пятай Палаты Палітыка. Радыё „Свабода“. Праверана 9 сакавіка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Дасье (рас.) на бачыне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі