Ланцужковая рыфма
Ланцужко́вая ры́фма — рыфма, якая спалучае радкі вершаванага твора, паступова пераходзячы з адной страфы ў другую. Такая рыфма сустракаецца ў некаторых цьвёрдых формах верша, у прыватнасьці, у тэрцынах, вілянэлі. Характэрная яна і для твораў з ланцужковай кампазыцыяй, у якіх асобныя радкі папярэдніх строфаў пачынаюць сабой наступныя строфы:
- Ішла Купалка сялом, сялом,
- Закрыўшы вочкі пяром, пяром.
- Закрыўшы вочкі пяром, пяром,
- Вітала хлопцаў чалом, чалом.
- Вітала хлопцаў чалом, чалом,
- Сьвятліла вочкі агнём, агнём.
- (Народная песьня)
Ланцужковая рыфма ўжываецца і ў клясычным санэце, дзе яднае два катрэны і два тэрцэты.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |