Элі́забэт Ўу́лрыдж Грант (па-ангельску: Elizabeth Woolridge Grant), псэўданім Ла́на Дэль Рэй (анг. Lana Del Rey); нарадзілася 21 чэрвеня 1985 году) — амэрыканская сьпявачка і аўтарка песень. Ейная музыка вылучаецца прасякнутым трагічным рамансам, глямурам і мэлянхоліяй, якая зьмяшчае спасылкі як на сучасную поп-культуру, гэтак і на культуру ЗША 1950—1960-х гадоў[5]. Сьпявачка ёсьць ляўрэатам розных узнагародаў, у тым ліку мае на сваім рахунку дзьве прэміі Брыт, дзьве MTV Europe Music Awards і ўзнагароду «Спадарожнік»[6]. Часопіс Variety далучыў Дэль Рэй да сьпісу самых уплывовых выканаўцаў XXI стагодзьдзя[7][8].

Лана Дэль Рэй
па-ангельску: Elizabeth Woolridge Grant
Дата нараджэньня 21 чэрвеня 1985(1985-06-21)[1][2] (39 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак аўтарка-выканаўца, акторка, кінаакторка, выканаўца-запісвальніца, сьпявачка, музычная прадусарка, паэтка
Навуковая сфэра кампазыцыя[d]
Псэўданімы Lana Del Rey
Жанры індэпэндэнт поп, барока-поп[d], трып-гоп, сэдкор[d], дрым-поп[d], інды-рок[4], slowcore[d], псыхадэлічны рок, псыхадэлічны поп[d], рок-музыка і рытм-н-блюз[d]
Вакал мэцца-сапрана[d]
Інструмэнты гітара і голас[d][4]
Псэўданімы Lana Del Rey
Лэйблы Interscope Records[d] і Polydor Records[d]
Сайт lanadelrey.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Дэль Рэй гадавалася ў штаце Нью-Ёрку, але ў 2005 годзе пераехала ў горад Нью-Ёрк, дзеля прасоўваньня музычнай кар’еры. Пасьля ўдзелу ў шматлікіх праектах, толькі па выхадзе ў 2011 годзе дэбютнага студыйнага альбому сьпявачка прыцягнула да сябе ўвагу, дзякуючы самотніку «Video Games». У выніку Дэль Рэй склала дамову з кампаніям гуказапісу Polydor і Interscope[9]. Вялікім посьпехам адзначаўся выхад другога альбому «Born To Die» (2012), які ўтрымліваў гіт «Sumertime Sarness». Трэці альбом сьпявачкі «Ultraviolence» (2014) ўжо зьмяшчаў больш гітарных партыяў і ўпершыню дэбютаваў у амэрыканскім чарце Billboard 200. Ейны чацьверты і пяты альбомы «Honeymoon» (2015) і «Lust for Life» (2017) адзначыліся вяртаньнем да першапачатковага стылю Дэль Рэй, у той час як пасьпяховы шосты альбом «Norman Fucking Rockwell!» (2019) лічыцца альбомам стылю софт-рок[10]. Рэліз наступных двух альбомаў «Chemtrails over the Country Club» і «Blue Banisters» прыпаў на 2021 год.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць