Лаза К. Лазаравіч

сэрбскі пісьменьнік, псыхіятар

Ла́за Ла́заравіч (па-сэрбску: Лаза Лазаревић; 1 траўня 1851 — 10 студзеня 1891) — сэрбскі пісьменьнік і псыхіятар.

Лаза К. Лазаравіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 траўня 1851(1851-05-13)[1]
Памёр 10 студзеня 1891(1891-01-10)[1] (39 гадоў) або 29 сьнежня 1890(1890-12-29)[2] (39 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, нэўроляг, псыхіятар, паэт-адвакат
Мова сэрбская[4]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Шабцы ў сям’і гандляра. Сярэднюю адукацыю атрымаў у родным мястэчку, потым вучыўся ў Бялградзе і Бэрліне. Пасьля заканчэньня навучаньня працаваў лекарам у Бялградзе. Быў чальцом Сэрбскага навуковага таварыства і Акадэміі навук. Аўтар навуковых працаў у галіне мэдыцыны. Працаваў лекарам на войнах 1878—1879 і 1885 гадоў. Памёр у Бялградзе 10 студзеня 1891 году як асабісты лекар караля.

Творчасьць

рэдагаваць

Літаратурную дзейнасьць пачаў зь перакладу ЧарнышэўскагаШто рабіць?»). Уласныя творы пачаў пісаць пазьней, пасьля вяртаньня з Бэрліну. Першае апублікаванае апавяданьне «Први пут с оцем на јутрење» было сустрэтае вельмі прыязна. У васьмідзясятых гадах выходзяць яго галоўныя і найлепшыя апавяданьні «Школска икона», «У добри час хајдуци», «На бунару», «Вертер», «Све ће то народ позлатити» и «Ветар». Акрамя гэтага, калі не лічыць урыўкаў і замалёвак, напісаў яшчэ толькі два апавяданьні («Он зна све» і «Швабица»).

Лазаравіч быў адным зь першых сэрбскіх празаікаў, які зьвярнуў увагу на ўнутраны сьвет асобы, якую апісвае, і на псыхалягічны аналіз. У ягоных сучасьнікаў Мілавана Глішыча і Янкі Вэсэлінавіча псыхааналізу ў глыбокім сэньсе практычна няма. Лазаравіч апісвае менавіта зломы, зьмены ў людзкай псыхалёгіі. Распрацоўваў матыў «новага» чалавека (таксама як і сучасьнікі Мілаван Глішыч і Стэван Срэмац), нэгатыўна ставячыся да гэтай грамадзкай зьявы. Так пераходзіць і да крытыкі грамадзтва як цэлага.

Лаза Лазаравіч — найлепшы стыліст сэрбскага рэалізму, часам называны «сэрбскім Тургеневым».

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  3. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118779044 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  4. ^ Lazarević, Laza K., 1851-1891 // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць