Лагазінка

рака ў Беларусі

Лагазі́нка, Лаго́зійка — рака ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Гайна (басэйн Дняпра).

Рака
Лагазінка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Сялец
Вусьце Гайна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 14 км
Плошча басэйну 49 км²
Нахіл воднай паверхні 5,8 ‰

Даўжыня ракі 14 км[1].

Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,8 м/км. Пачынаецца за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Сялец, вусьце на заходняй ускраіне вёскі Дабрэнева. Цячэ па Менскім узвышшы. Рэчышча каналізаванае на працягу 6 км (ад вёскі Лагаза да вусьця). На рацэ каля паўночнай ускраіны вёскі Лагаза плаціна і сажалка (плошча 0,22 км²).

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 179. — 599 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-85700-001-7 (рас.)
  • Ліст карты N-35-68. Выданне 1988 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (рас.)