Кіт (сузор’е)
Кіт (па-лацінску: Cetus, Cet) — сузор’е ў экватарыяльным поясе нябеснай сфэры. Назва сузор’я паходзіць ад Кіта — марской пачвары ў грэцкай міталёгіі. Кіт знаходзіцца ў «воднай» частцы зорнага неба, побач з Вадалівам, Рыбамі і Эрыданам.
Кіт | |
Лацінская назва | Cetus |
---|---|
· у родным склоне | Ceti |
· скарот | Cet |
Простае ўзьняцьцё | 1,42г |
Схіленьне | −11,35° |
Квадрант | SQ1 |
Плошча | 1231 кв. гр. (4-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 88 |
Зорак з плянэтамі | 22 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 2 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 9 |
Найярчэйшая зорка | β Cet (Дэнэб Кайтас)[a] (2,04m) |
Найбліжэйшая зорка | Лейтэн 726-8 (8,73 сьв. г., 2,68 пк) |
Аб’екты Мэсье | 1 |
Мэтэорныя патокі | |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +70° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лістапада. |
Адметнасьці
рэдагавацьЭкліптыка
рэдагавацьКіт не зьяўляецца задыякальным сузор’ем, але экліптыка праходзіць побач зь яго граніцамі, таму ў сузор’і падчас можна пабачыць плянэты. Тым часьцей можна пабачыць у Кіце астэроіды, паколькі іх арбіты звычайна маюць большае нахіленьне да экліптыкі, як тое маюць плянэты. Так, у сузор’і Кіта ў 1807 годзе быў адкрыты астэроід 4 Вэста.
Зоркі
рэдагавацьНайадметнейшай зоркай Кіта зьяўляецца Міра (ο Кіта) за 420 сьв. гадоў ад Зямлі. Яна стала першай зьменнай зоркай і правобразам для асобнага тыпу зьменных зорак. Кожныя 332 дні яна дасягае найбольшай, трэцяй, бачнай зорнай велічыні, і цьмее да 10-й, нябачнай няўзброеным вокам. Міра была адкрытая ў 1596 годзе Давідам Фабрыцыюсам.[1]
Аб’екты глыбокага космасу
рэдагавацьПаколькі Кіт ляжыць па-за галяктычнай плоскасьцю, добра бачныя далёкія галяктыкі. Найярчэйшая зь іх — Мэсье 77 (NGC 1068) — сьпіральная галяктыка 9-й зорнай велічыні каля δ Кіта за 50млн сьв. гадоў ад Зямлі. Яна павернутая да нас такім чынам, што можна разглядзець яе структуру і ядро, якое мае 10-ю зорную велічыню. Яна таксама зьяўляецца сэйфэртаўскай галяктыкай і ёсьць даволі яскравым аб’ектам у радыёспэктры.[1] У сузор’і знаходзіцца скупнасьць галяктык JKCS 041 — найаддаленейшы зь вядомых аб’ектаў, падобных яму.[2]
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б Ridpath & Tirion 2001. С. 114—116.
- ^ Scientists identify new galaxy (анг.) // Metro, 22 кастрычніка 2009 г.
- Заўвагі
- ^ Зорка Міра (ο Кіта) пульсуе і ў сваім піку дасягае зорнай велічыні 2,0m.
Літаратура
рэдагаваць- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКіт (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |