Кірыл Набабкін
Кірыл Набабкін (па-расейску: Кирилл Набабкин; нарадзіўся 8 верасьня 1986 году, Масква, СССР) — расейскі футбаліст, абаронца клюбу СКА й нацыянальнай зборнай Расеі.
Кірыл Набабкін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 верасьня 1986[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 184 см | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | СКА | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2009 2009—2024 2024— |
Масква ЦСКА Масква СКА |
57 (0) 237 (4) 0 (0) |
Зборныя | ||
2012—2019 | Расея | 5 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьЗаймацца футболам Набабкін пачаў у футбольным клюбе «Спартак» (Масква), але крыху пазьней Кірыл перайшоў у дзіцяча-юнацкі клюб «Тарпэда-ЗІЛ», выпускніком якога ў выніку і стаў.
Першы прафэсійны кантракт падпісаў з футбольным клюбам «Масква» ў 16-гадовым узросьце[3], аднак гуляў спачатку выключна ў рэзэрвовай камандзе. У 2004 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Расеі сярод дублюючых складаў. У асноўным складзе «Масквы» Набабкін дэбютаваў 13 ліпеня 2005 году ў матчы 1/16 Кубка Расеі супраць махачкалінскага «Дынама», а першы матч у Прэм’ер-лізе правёў 3 жніўня 2005 году супраць ЦСКА.
ЦСКА
рэдагавацьПасьля заканчэньня сэзона 2009 году, у якім Набабкін праявіў сябе як адзін зь лідэраў «Масквы», Кірыл падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА. У складзе армейцаў ён у першым жа сэзоне стаў срэбраным прызэрам чэмпіянату, а ў наступным годзе пераможцам Кубка Расеі.
Міжнародная кар’ера
рэдагаваць1 чэрвеня 2012 году Набабкін дэбютаваў у зборнай Расеі ў матчы супраць зборнай Італіі, які скончыўся перамогай зборнай Расеі зь лікам 0:3, адгуляўшы ўвесь матч.
Дасягненьні
рэдагавацьЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2013, 2014, 2016
- Уладальнік Кубка Расеі: 2011, 2013, 2023
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2013, 2014, 2018