Кірстэн Німвэй (нар. 23 сакавіка 1990 году) — пісьменьніца, ілюстратарка і мастачка з Філіпін.[1][2]

Кірстэн Німвэй
тагал.. Kirsten Nimwey
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Honey Kirstine Serdenia Malonzo
Нарадзілася 23 сакавіка 1990
Маніла, Філіпіны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, ілюстратар, мастачка
Кірунак анімэ фэнтэзі, цёмнае фэнтэзі
Жанр раманіст
Мовы тагальская, ангельская
Дэбют The Explorers (2013)
Узнагароды NaNoWriMo (2014), (2015)
http://www.kirstennimwey.com

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзілася 23 сакавіка 1990 году ў Маніле ў сям’і філіпінцаў.[3]

Як пісьменьніца працуе ў жанры фэнтэзі. Зьяўляецца пераможніцай конкурсу раманістаў NaNoWriMo 2014 і 2015 гадоў.[4] Яе першы раман «The Explorers» быў выдадзены ў 2013 годзе на тагальскай мове, а 23 сьнежня 2014 году й у ангельскай вэрсіі.[5] Праз год убачыў сьвет другі том прыгод у аўтарскім анімэ сусьвеце «The Explorers»[6] з падзагалоўкам «King Maximillian».[7] Апошнія яе выдадзеныя кнігі («Silent Shadows»,[8] «Bullet With A Name»[9]) адносяцца да паджанру цёмнага фэнтэзі. У цяперашні час ідзе напісаньне новай часткі «The Explorers» з падзагалоўкам «Armageddon».[10]

Як мастачка й ілюстратарка ў дадатак да маляваньня пэрсанажаў сваіх кніг з 2015 году прымае ўдзел у аздабленьні старонак выпускаў бібліі-размалёўкі «Mr. Mac Bible».[11][12]

Выдадзеныя кнігі рэдагаваць

  • The Explorers (Tagalog Edition) (Том 1) (2014)[4]
  • The Explorers (English Edition) (Том 1) (2014)[5]
  • The Explorers: King Maximillian (Tagalog Edition) (Том 2) (2015)[7]
  • Silent Shadows (Tagalog Edition) (2016)[8]
  • Bullet With A Name (Tagalog Edition) (2018)[9]

Рознае рэдагаваць

Вольны час бавіць агучваньнем анімэ.[13] Старэйшая сястра Харкін Дэксімірэ.[14]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ About Kirsten (англ.). Kirsten Nimwey. Проверено 30 ноября 2018.
  2. ^ Kirsten Nimwey (англ.). Smashwords. Проверено 30 ноября 2018.
  3. ^ Kirsten Nimwey. amazon.com.
  4. ^ а б Kirsten Nimwey The Explorers. — CreateSpace Independent Publishing Platform, 2014. — 630 p.. — ISBN 9781505684643
  5. ^ а б Kirsten Nimwey The Explorers. — CreateSpace Independent Publishing Platform, 2014. — 644 p.. — ISBN 9781505701524
  6. ^ The Explorers Wiki. theexplorers.wikia.com. Праверана 2018-11-30 г.
  7. ^ а б Kirsten Nimwey The Explorers: King Maximillian. — CreateSpace Independent Publishing Platform, 2015. — 510 p.. — ISBN 9781508982364
  8. ^ а б Kirsten Nimwey Silent Shadows. — CreateSpace Independent Publishing Platform, 2016. — 306 p.. — ISBN 9781514849408
  9. ^ а б Kirsten Nimwey The Explorers. — CreateSpace Independent Publishing Platform, 2018. — 302 p.. — ISBN 9781982011222
  10. ^ Kirsten Nimwey. Kirsten Nimwey. Праверана 2018-11-30 г.
  11. ^ Mr. Mac Bible. MR MAC BIBLE.COM. Праверана 2018-11-30 г.
  12. ^ Mr. Mac Bible: Books. amazon.comПраверана 2018-11-30 г.
  13. ^ SeOznolam VideoTV. YouTubeПраверана 2018-11-30 г.
  14. ^ Kirsten Nimwey (Clip Studio Paint Pro). DeviantArtПраверана 2018-11-30 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць