NaNoWriMo
NaNoWriMo (вымаўляецца «НЭ-НО-РАЙ-МО»), альбо нацыянальны месяц пісаньня раманаў (па-ангельску: National Novel Writing Month), — штогадовы праект, у межах якога ўдзельнікі — усе, хто жадае — заахвочваюцца напісаць чарнавік раману даўжынёю ня меней за 50 тысячаў слоў за адзін лістапад.[1][2][3][4][5]
Гісторыя
рэдагавацьПраект прыдуманы фрылансерам Крысам Бэйці ў 1999 годзе.[6] Першы NaNoWriMo прайшоў у ліпені таго ж году й прыцягнуў 21 удзельніка з навакольляў Сан-Францыска. Ужо ў наступным 2000 годзе NaNoWriMo быў перанесены на лістапад, каб «скарыстацца перавагамі кепскага надвор’я». У 2010 годзе колькасьць удзельнікаў перавысіла 200 тысячаў чалавек. У 2014 годзе сярод пераможцаў была вызначана Кірстэн Німвэй,[7] у 2015 — Харкін Дэксімірэ.[8]
Правілы
рэдагавацьПаколькі NaNoWriMo выкарыстоўваецца, каб заахвоціць людзей пісаць, правілы дастаткова простыя й зразумелыя:
- Праект стартуе 1 лістапада ў поўнач і заканчваецца 30 лістапада ў 23:59:59 па мясцовым часе.
- Не дазваляецца пачынаць раней ці заканчваць пазьней 30 дзён з даты пачатку.
- Раманы павінны складацца мінімум з 50 тысячаў словаў на канец лістапада. Гэты аб’ём можа быць альбо поўным раманам на 50 тысячаў словаў, альбо першымі 50 тысячамі словамі рамана, які будзе завершаны пазьней.
- Дазволены плянаваньне й падрабязныя нататкі, але ніякія матэрыялы, напісаныя да 1 лістапада, ня могуць увайсьці ў асноўную частку рамана.
- Раманы ўдзельнікаў могуць быць на любую тэму ў любым жанры мастацкай літаратуры й могуць быць напісаны на любой мове. Дазволена ўсё: ад фанфікаў, у якіх выкарыстоўваюцца сымбалі з гандлёвай маркай, да раманаў у фармаце вершаў і мэтафізыкі; у адпаведнасьці з часта задаванымі пытаньнямі на вэб-сайце: «Калі вы лічыце, што пішаце раман, мы лічым, што вы таксама пішаце раман».
Экранізаваныя раманы
рэдагаваць- «Вады сланам!» (Сара Груэн), стужка «Вады сланам!».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Deborah Sweeney NaNoWriMo: Success Stories By The Words. Forbes. Праверана 2019-01-08 г.
- ^ George Anders Type Faster! My Month Inside A Writers' Colony Of 308,000. Forbes. Праверана 2019-01-08 г.
- ^ My Top Writing Tips For NaNoWriMo (And Beyond) (анг.) Organize IT Праверана 2018-11-20 г.
- ^ NaNoWriMo: 6 things you need to know about the writing challenge (анг.). The Christian Science Monitor. Праверана 2018-11-20 г.
- ^ 14 NaNoWriMo Books That Have Been Published (гішп.). Mental Floss. Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2018-09-15 г.
- ^ Chris Baty No Plot? No Problem! Revised and Expanded Edition: A Low-stress, High-velocity Guide to Writing a Novel in 30 Days. — Chronicle Books, 2014. — ISBN 978-1-4521-3240-2
- ^ Kirsten Nimwey The Explorers. — CreateSpace Independent Publishing Platform, 2014. — 630 p.. — ISBN 9781505684643
- ^ Harkin Deximire. amazon.com.