Анімэ

японская анімацыя

Анімэ́ (['anʲɪmə, ənʲɪ'mɛ] сяр., нескл., па-японску: アニメ Аўдыё アニメ  [anʲime], ад анг. animation — «анімацыя»[1]) — японская анімацыя. У адрозьненьне ад анімацыі іншых краінаў, прызначаных у асноўным для прагляду дзецьмі, большая частка выпускаемага анімэ разьлічана на падлеткавую і дарослую аўдыторыі, і ў вялікай ступені праз гэта мае высокую папулярнасьць у сьвеце[2]. Анімэ адметна характэрнай манерай адмалёўкі пэрсанажаў і фону[1]. Часьцей за ўсё выдаецца ў фармаце тэлевізійных сэрыялаў, а таксама фільмаў разьлічаных на кінапаказ. Сюжэты могуць апісваць мноства пэрсанажаў, адрозьнівацца разнастайнасьцю месцаў і эпох, жанраў і стылей[1]. Крыніцамі для сюжэту анімэ-сэрыялаў часьцей за ўсё зьяўляюцца: манга (японскія коміксы), ранабэ (лайт-новэл), ці кампутарныя гульні. Пры экранізацыі звычайна захоўваецца графічны стыль і іншыя ўласьцівасьці арыгіналу. Радзей выкарыстоўваюцца іншыя крыніцы, напрыклад, творы мастацкай літаратуры. Ёсьць таксама анімэ, якое мае цалкам арыгінальны сюжэт (у гэтым выпадку ўжо само анімэ можа паслужыць крыніцай для стварэньня па ім кніжных і манга-вэрсіяў).

Вікіпэ-тан — маскот Вікіпэдыі, выкананы ў анімэ-стылі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць